Кармеліцкая вуліца Мсціслаў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Мсціслаў |
Працягласць | 390 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кармеліцкая вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы г. Мсціслава Магілёўскай вобласці. Часткова пешаходная.
Назва паходзіць ад кармеліцкага кляштара, размешчанага ў пачатку вуліцы. За савецкім часам перайменавана ў Першамайскую вуліцу. У верасні 2016 года да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі» частцы вуліцы вернута гістарычная назва[1]. Згодна з іншай інфармацыяй, назву Кармеліцкая раней насіла вуліца Кірава[2].
Размяшчэнне
Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Юрчанкі і Леніна, да якіх паралельна. Складаецца з двух адрэзкаў. Першы пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Кірава і завяршаецца каля будынка Мсціслаўскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа, недаходзячы да вуліцы Савецкай. Другі, пешаходны, адрэзак пачынаецца ад вуліцы Савецкай, з паўднёвага захаду прымыкае пешаходная Пірагоўская вуліца, пасля скрыжавання з Пралетарскай вуліцай пераходзіць у Першамайскую вуліцу. Даўжыня вуліцы складае каля 390 м.
Забудова
Няцотны бок
Цотны бок
- № 14 — будынак былой мужчынскай гімназіі (XIX стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000509
Паркі
Квартал паміж вуліцамі Пірагоўскай і Савецкай займае парк Міру.
Помнікі
- Помнік Пятру Мсціслаўцу (1986)
- Мемарыяльная дошка Дзмітрыю Емяльянавічу Астапенку, Аркадзю Аляксандравічу Куляшову, Юлію Абрамавічу Таўбіну. Устаноўлена ў 1986 годзе на будынку былога педагагічнага тэхнікума (дом № 14), у якім у 1928—1931 гг. вучыліся гэтыя беларускія савецкія паэты.
- Мемарыяльная дошка Якубу Коласу. Устаноўлена ў 1986 годзе на будынку былога педагагічнага тэхнікума (дом № 14), перад навучэнцамі i педагогамі якога ў 1925 годзе выступаў паэт.
Зноскі
- ↑ У Мсціславе да «Дажынак» дзвюм вуліцам вярнулі гістарычныя назвы
- ↑ План з гістарычна-археалагічнага музея
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кармеліцкая вуліца (Мсціслаў)