Карл Шварцшыльд | |
---|---|
ням.: Karl Schwarzschild | |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1873[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1916[1][2][…] (42 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Else Schwarzschild[d] |
Дзеці | Martin Schwarzschild[d] |
Род дзейнасці | фізік, астраном, астрафізік, выкладчык універсітэта, матэматык |
Навуковая сфера | астраномія[4], фізіка, астрафізіка[4], тэорыя адноснасці[4] і квантавая механіка[4] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Hugo von Seeliger[d][6] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Шва́рцшыльд (ням.: Karl Schwarzschild; 9 кастрычніка 1873, Франкфурт-на-Майне, Германія — 11 мая 1916) — нямецкі астраном і фізік. Член Берлінскай АН (1912).
Біяграфія
Скончыў Мюнхенскі ўніверсітэт. З 1901 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта і дырэктар абсерваторыі пры ўніверсітэце, з 1909 дырэктар Патсдамскай астрафізічнай абсерваторыі, з 1912 прафесар Берлінскага ўніверсітэта.
Навуковы ўклад
Навуковыя працы па зорнай астраноміі і астрафізіцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, геаметрычнай оптыцы.
Заклаў асновы тэорыі зорных атмасфер і ўнутранай будовы зорак (1906). Склаў каталог фатаграфічных велічынь больш як 3500 зорак. Атрымаў агульныя ўраўненні зорнай статыстыкі (1910—1912). Упершыню знайшоў дакладнае рашэнне ўраўнення Эйнштэйна для статычнага цэнтральна-сіметрычнага гравітацыйнага поля (1916). Прадказаў гравітацыйны калапс і вывеў формулу гравітацыйнага радыуса (Шварцшыльдаўскі радыус).
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Karl Schwarzschild // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 Шварцшильд Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 3 4 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- 1 2 3 4 MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 9 жніўня 2018.
Літаратура
- Шварцшыльд Карл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 401.
- Амбарцумян В. А. Карл Шварцшильд // Творцы науки о звездах… — Л., 1930. (руск.)