Карл Стольберг
Дата нараджэння 30 лістапада 1862(1862-11-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1919(1919-06-27) (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Armas Ståhlberg[d]
Прафесія фатограф, кінапрадзюсар, інжынер, surveyor, кінарэжысёр
IMDb ID 0836650
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Эміль Стольберг (фінск.: Karl Emil Ståhlberg; 30 лістапада 1862, Кухманіемі, Вялікае княства Фінляндскае, Расійская імперыя — 27 чэрвеня 1919, Хельсінкі) — фінскі фатограф, прадпрымальнік, інжынер, рэжысёр, прадзюсар. Бацька фінскага кіно.

Біяграфія

Стрыечны брат Каарла Юха Стольберга, першага прэзідэнта Фінляндыі. Вучыўся ў Оўлу. Атрымаў адукацыю інжынера-геадэзіста ў Гельсінфорсе. Тры гады працаваў інжынерам на будаўніцтве чыгункі Оўлу.

Зацікавіўся фатаграфіяй падчас знаходжання ў Парыжы. Вярнуўшыся на радзіму, у 1889 годзе заснаваў уласную фотастудыю «Атэлье Стольберга» ў Гельсінфорсе. З часам адкрыў філіялы ў Ваасе, Выбарзе, Тамперэ і Іматры. Фотаатэлье было пераўтворана ў акцыянернае таварыства і ў 1899 годзе стала называцца Atelier Apollo. На мяжы стагоддзяў цікавасць Стольберга пераключылася з фатаграфіі на кіно.

У 1904 годзе ён адкрыў першы ў Фінляндыі кінатэатр пад назвай Världen Runt — Maailman Ympäri. Стольберг таксама ў 1907 годзе зняў першы фінскі мастацкі фільм «Таемныя самагоншчыкі» («Salaviinanpolttajat»). Быў першым у краіне кінапрадзюсарам, які першапачаткова спецыялізаваўся на стварэнні кароткаметражных дакументальных фільмаў.

Зрабіў значны ўплыў на развіццё фінскай фатаграфіі.

Зноскі

  1. Karl Emil StåhlbergSLS.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.