Карл Роберт
венг.: Károly Róbert
Герб Карла Роберта
Герб Карла Роберта
кароль Венгрыі
12 ліпеня 1312 16 ліпеня 1342
(пад імем Карл I Роберт)
Каранацыя 27 жніўня 1310
Папярэднік Ласла V Чэх
Пераемнік Людовік I Вялікі

Нараджэнне 1288[1]
Смерць 16 ліпеня 1342[1]
Месца пахавання
Род Анжу-Сіцылійскі дом[d]
Бацька Карл Мартэл Анжуйскі
Маці Клеменцыя Аўстрыйская[d]
Жонка Марыя Бытамская[d][3], Беатрыса Люксембургская[d][3], Лізавета Польская[d][3] і Марыя Галіцкая[d]
Дзеці Людовік Венгерскі, Андрэй Венгерскі[d], Стэфан[d], Кацярына Венгерская[d], Каламан Венгерскі[d], Карл Венгерскі[d][4] і Ласла Анжуйскі[d][4]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Роберт (венг.: Károly Róbert; 1288, Неапаль — 16 ліпеня 1342, Вішэград, Венгрыя) — кароль Венгрыі з 1301 года (1-ы раз), з 10 кастрычніка 1307 года (2-гі раз) (1-я каранацыя 15 чэрвеня 1309 года, 2-я — 27 жніўня 1310 года).

Біяграфія

Паходзіў з неапалітанскай лініі Анжуйскага дому. Карл Роберт быў сынам тытулярнага караля Венгрыі Карла Мартэла Анжуйскага (1271—1295) і Клеменцыі Габсбургскай (1262—1293). Меў дзвюх сясцёр: Беатрысу, дафіну В'енскую і Клеменцыю, якая стала каралевай Францыі.

Атрымаў кіраванне пасля працяглай барацьбы з двума прэтэндэнтамі (Вацлавам III Чэшскім і Атонам III Баварскім), а таксама ўнутранай алігархіяй, якая ўзначальвалася Матэ Чакам, Пятром Пэтуні і Аба Амадэем. Утаймаваў рух баронаў, шмат разоў вёў войны з Венецыяй, якой вымушаны быў саступіць Далмацыю, і з Сербіяй.

У 1327 годзе абвясціў горную рэгалію каралеўскай прэрагатывай.

Заваявальны паход супраць Валахіі (1330) не атрымаўся, а смуты па пераходзе ў спадчыну прастола ў Неапалі паставілі караля і Венгрыю ў цяжкае становішча. Тым не менш, яму атрымалася дамагчыся для свайго сына Андрэя рукі спадчынніцы неапалітанскага прастола Джаванны I, а для Людовіка — абвяшчэнныя яго спадчыннікам польскага караля Казіміра (1339).

Шлюбы

Карл Роберт быў жанаты тройчы:

  • з 1306 года Марыя Бытамская (каля1295—1317) — дачка Казіміра Бытамскага і Алены
  • з 1318 года Беатрыса Люксембургская (1305—1319) — дачка імператара Генрыха VII і Маргарыты Брабанцкай
  • з 1320 года Елізавета Польская (1305—1380) — дачка Уладзіслава Лакеток і Ядзвігі Велікапольскай.

Памяць

Карл Роберт быў намаляваны на банкноце 200 венгерскіх форынтаў.

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.