Карл Людвіг Зігель | |
---|---|
ням.: Carl Ludwig Siegel | |
Дата нараджэння | 31 снежня 1896[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 1981[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў, матэматыка[5], function theory[d][5] і Нябесная механіка[5] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Эдмунд Ландау[8] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Людвіг Зігель (ням.: Carl Ludwig Siegel; 31 снежня 1896, Берлін — 4 красавіка 1981, Гётынген) — нямецкі матэматык, спецыяліст у галіне тэорыі лікаў. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1968), Французскай акадэміі навук (1973; карэспандэнт з 1956).
Біяграфія
Зігель навучаўся ва ўніверсітэце Гумбальта ў Берліне матэматыцы, фізіцы і астраноміі. Сярод яго настаўнікаў былі М. Планк і Ф. Фрабеніус, дзякуючы ўплыву якога Зігель і стаў матэматыкам. У 1917 годзе падчас Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў войска. Пасля вайны навучаўся ў Гётынгенскім універсітэце, дзе яго кіраўніком стаў Э. Ландау. З 1922 года — прафесар матэматыкі ў Франкфурце-на-Майне. З 1940 года — у эміграцыі ў ЗША. Працаваў у Інстытуце вышэйшых перспектыўных даследаванняў у Прынстане. Пасля вайны вярнуўся ў Гётынген.
Работы ў асноўным ляжаць у галіне тэорыі лікаў, дыферэнцыяльных ураўненняў і тэорыі функцый камплекснага пераменнага. Таксама яму належаць важныя працы ў нябеснай механіцы.
Лаўрэат прэміі Вольфа па матэматыцы (1978).
Пахаваны на Гётынгенскіх гарадскіх могілках.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Carl Ludwig Siegel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Зигель Карл Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 16 студзеня 2024.
- 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 17 студзеня 2024.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ https://www.sciencedirect.com/science/article/pii/0022314X85900289 — С. 375.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.