Карл Віман | |
---|---|
Carl Wieman | |
| |
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1951[1][2][…] (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, навуковы работнік, educational theorist |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Тэадор Хэнш |
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1990) медаль Лорэнца (1998) Медаль Эрстэда[d] (2007) Fritz London Award[d] (1996) R. W. Wood Prize[d] (1999) прэмія памяці Рыхтмаера[d] (1996) Davisson–Germer Prize in Atomic or Surface Physics[d] (1994) |
Сайт | profiles.stanford.edu/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Віман (англ.: Carl Wieman; нар. 26 сакавіка 1951, Карваліс, штат Арэгон, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2001) (сумесна з Эрыкам Корнелам і Вольфгангам Кетэрле) «за дасягненні ў вывучэнні працэсаў кандэнсацыі Бозэ - Эйнштэйна ў асяроддзі разраджаных газаў і за пачатковыя фундаментальныя даследаванні характарыстык кандэнсату».
Біяграфія
Карл Віман быў чацвёртым з пяці дзяцей у сям'і Н. Ора Вімана і Элісан Віман. Дзяцінства правёў у Арэгоне, ЗША. Незадоўга да таго, як Віман перайшоў у сёмы клас школы, сям'я пераехала ў Карваліс, з тым, каб дазволіць дзецям наведваць больш добрыя школы. Нягледзячы на тое, што Карваліс налічвае ўсяго 25 тысяч жыхароў, у ім знаходзіцца універсітэт штата Арэгон.
Пасля сярэдняй школы ён становіцца студэнтам Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Пасля праходжання агульнага курсу лекцый ён пераходзіць у Стэнфардскі ўніверсітэт на кафедру Тэадора Хенша, у якога ў 1977 г. абараняе дысертацыю. Пасля гэтага ён працуе ва ўніверсітэце Мічыгана ў горадзе Эн Арбар і становіцца там у 1979 г. асістэнтам прафесара. Тут ён знаёміцца з Сарай Гільберт, якая студэнткай працавала разам з ім. У 1984 г. ён пераходзіць ва ўніверсітэт Каларада і жэніцца на Сары Гільберт, якая да таго часу ўжо таксама абараніла дысертацыю. У 1987 г. ён з'яўляецца прафесарам фізікі ва ўніверсітэце Каларада.
Дасягненні
У групе Хенша Віман займаўся прэцызійнымі вымярэннямі даўжынь хваль спектральных ліній вадароду. Тэмай яго дысертацыі было вымярэння лэмбаўскага зруху ўзроўню 1s, і ізатопнага зруху пераходу 1s-2s пры дапамозе палярызацыйнай спектраскапіі. На аснове свайго вопыту ў галіне прэцызійнай спектраскапіі ён хацеў заняцца ў Мічыганскім універсітэце вымярэннямі парушэння цотнасці ў атамах, прадказанага тэорыяй электраслабога ўзаемадзеяння. Вельмі хутка ён зразумеў, што для гэтых мэтаў больш падыходзіць цэзій, а не вадарод. Паспяховыя вымярэнні ў 1985 г. прынеслі яму прызнанне навуковай супольнасці.
З сувязі з гэтымі эксперыментамі, ужо ў 1984 г. Віман займаўся лазерным астуджэннем і лазернымі пасткамі. Спачатку ён цікавіўся гэтым толькі ў сувязі з паляпшэннем свайго метаду вымярэння. Аднак неўзабаве ён усвядоміў, што такім чынам можна даследаваць паводзіны атамаў пры вельмі нізкіх тэмпературах і вырабіць кандэнсат Бозэ - Эйнштэйна. У 1995 г., сумесна з Эрыкам Корнелам, гэта яму ўдалося. За гэтае дасягненне ён атрымаў у 2001 г. Нобелеўскую прэмію па фізіцы (сумесна з Эрыкам Корнелам і Вольфгангам Кетэрле).
Зноскі
- ↑ Carl E. Wieman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Carl Edwin Wieman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 https://profiles.stanford.edu/carl-wieman
- ↑ NNDB — 2002.