Карл Вернер | |
---|---|
Karl Verner | |
![]() | |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1846[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1896[1][2][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, мовазнавец |
Навуковая сфера | германістыка, славістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Навуковае званне | дацэнт |
Член у | |
![]() |
Карл Вернер (дацк. Karl Verner; 7 сакавіка 1846, Орхус — 5 лістапада 1896, Капенгаген) — дацкі мовазнавец, вядомы дзякуючы сфармуляванаму ім закону, які тлумачыць азванчанне шчылінных h, þ, f пасля германскага перамяшчэння зычных. Сёння гэты закон носіць яго імя. Карл Вернер належаў да плыні младаграматыкаў, што адбіваецца ў яго метадах, у прыватнасці — пры даследаванні выключэнняў з закона Грыма, гэта наштурхнула яго да фармулёўкі свайго закона. Атрымаўшы адукацыю ў Капенгагене, Вернер накіраваўся ў Гале, дзе працаваў бібліятэкарам у гарадскім універсітэце. У гэты час вядзе актыўную навуковую дзейнасць, сустракаецца з мовазнаўцамі Аўгустам Лескіным і Карлам Бругманам. У 1882 годзе Карл Вернер вярнуўся ва ўніверсітэт Капенгагена, дзе працаваў прафесарам славістыкі да канца свайго жыцця.
Гл. таксама
- Закон Вернера
- Германскае перасоўванне зычных
Зноскі
- 1 2 Karl Verner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Karl Adolf Verner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- Karl Verner (1846-1896) (дацк.). Institut for Sprog, Litteratur og Kultur. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012. Праверана 20 сакавіка 2012.
- Verner, Karl Adolph (ням.). Katalog der Deutschen Nationalbibliothek. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012. Праверана 20 сакавіка 2012.