Карла Барамеа
італ.: Carlo Borromeo
Карла Барамеа
Партрэт Карла Барамеа працы Джавані Амброджа Фіджына (1548—1608)
Герб
Архібіскуп міланскі
7 лютага 1560 3 лістапада 1584
Папярэднік Джавані Анджэла Медычы
Пераемнік Гаспарэ Вісконці
Камерленга Калегіі кардыналаў
1575 1576
Папярэднік Уберта Гамбара
Пераемнік Альфонса Джэзуальда
Вялікі пенітэнцыярый
1565 1572
Папярэднік Рануча Фарнезэ
Пераемнік Джавані Альдабрандзіні
Дзяржаўны сакратар
Святога Прастола
21 снежня 1560 1565
Папярэднік Джыралама Дандзіні
Пераемнік Таламеа Галіа
Кардынал-святар
Святой Пракседы
17 лістапада 1564 3 лістапада 1584
Папярэднік Крыстафора дэль Монтэ
Пераемнік Нікола дэ Пелевэ
Кардынал-святар
Сан-Марціна-ак-Монці
4 чэрвеня 1563 17 лістапада 1564
Папярэднік сам, як кардынал-дыякан
Пераемнік Філібер Бабу Лабурдэзьер
Кардынал-дыякан
Сан-Марціна-ак-Монці
4 верасня 1560 4 чэрвеня 1563
Папярэднік Дыямід Карафа
Пераемнік сам, як кардынал-святар
Кардынал-дыякан
Санці-Віта-і-Мадэста
14 лютага 1560 4 верасня 1560
Папярэднік Карла Карафа
Пераемнік Карла Вісконці

Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар, inquisitor, каталіцкі дыякан, святар, прапаведнік, архіепіскап
Нараджэнне 2 кастрычніка 1538[1][2]
Смерць 3 лістапада 1584(1584-11-03)[3][4][…] (46 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя House of Borromeo[d]
Бацька Giberto II Borromeo[d]
Маці Margherita Medici[d]
Дыяканская хіратонія 21 снежня 1560
Прэсвітарская хіратонія 4 верасня 1563
Епіскапская хіратонія 7 снежня 1563
Кардынал з 31 студзеня 1560
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Святы Карл Барамей». Карціна Арацыа Барджані, Дзяржаўны Эрмітаж, Санкт-Пецярбург

Карла Барамеа, або Карл Барамей (італ.: Carlo Borromeo, лац.: Carolus Borromeus; 2 кастрычніка 1538, Арона, П’емонт — 3 лістапада 1584, Мілан) — кардынал і святы каталіцкай царквы. Адзін з самых выдатных дзеячаў Контррэфармацыі, ініцыятар рэформы манаскіх ордэнаў.

Жыццё і дзейнасць

Карла Барамеа нарадзіўся 2 кастрычніка 1538 года ў радавым замку ў Ароне пры возеры Лага-Маджорэ[5]; паходзіў з італьянскага дваранскага роду Барамеа і, як і кардынал Альтэмпс, быў пляменнікам Папы Пія IV. З 1554 вывучаў права ў Павіі. Быў закліканы ў Рым Піем IV. У 1560 стаў кардыналам, у 1563 — архібіскупам міланскім.

Актыўна ажыцяўляў пастановы Трыдэнцкага сабору, у тым ліку браў удзел у распрацоўцы новага катэхізіса. Высока шанаваў багаслоўскія трактаты Луіса дэ Гранады, хадатайнічаў перад Папам пра іх апраўданне (яны былі ўнесены ў Індэкс забароненых кніг, 1559).

Удзельнічаючы ў рэформе ордэнаў і кляштароў і барацьбе за маральнае абнаўленне царквы, дамагаўся строгай дысцыпліны, што прывяло да незадавальнення шэрагу клірыкаў (ордэн гуміліятаў) і замаху на яго ў 1569. Падчас эпідэміі чумы 1575—1578 клапаціўся аб тых, хто паміраў і здзяйсняў абрады над памерлымі. У 1578 годзе заснаваў ордэн аблатаў Св. Амвросія. Прыняў актыўны ўдзел у распрацоўцы набажэнскіх кніг амврасіянскага абраду. Змагаўся з пратэстанцтвам у Швейцарыі. Карла Барамеа быў таксама заступнікам кампазітара Палестрыны.

У 1602 быў беатыфікаваны, у 1610 — кананізаваны. Гэта адзіны кардынал-пляменнік, прылічаны да ліку святых (калі не лічыць Ансельма з Лукі, які жыў у XI стагоддзі).

Выява ў мастацтве

Св. Карла Барамеа малявалі смуглым мужчынам арыстакратычнай знешнасці ў кардынальскім аблачэнні. Яго атрыбутамі былі распяцце, чэрап, вяроўка грэшніка, які каецца, і пацір.

Святы Карла Барамеа. Арона, Навара

Гіганцкая статуя святога ўзведзена па загаду яго брата, кардынала Федэрыка Барамеа у г. Арона (Навара). Працы — па малюнку Джавані Батысты Крэспі, — былі скончаны ў 1698.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/437662 Праверана 23 жніўня 2017.
  2. BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
  3. http://www.catholic-hierarchy.org/bishop/bborrc.html Праверана 7 красавіка 2017.
  4. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 7 красавіка 2017.
  5. Борромео, Карло // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.