Карлас Менем | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Carlos Saúl Menem | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рауль Альфансін | ||||||
Пераемнік | Фернанда дэ ла Руа | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Ricardo Antonio Guerra[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 ліпеня 1930[1][2][…] |
||||||
Смерць |
14 лютага 2021[3] (90 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Cecil Bolocco[d][5] і Zulema Yoma[d] | ||||||
Дзеці | Carlos Nair Menem Meza[d], Zulema Menem[d] і Carlos Saúl Facundo Menem[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам[6] і каталіцтва[7] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат, бізнесмен | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карлас Саўл Менем (ісп.: Carlos Saúl Menem; 2 ліпеня 1930, правінцыя Ла-Рыёха — 14 лютага 2021[8]) — аргенцінскі палітык, прэзідэнт Аргенціны ад партыі хустысіялістаў у 1989—1999 гадах.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і імігрантаў з Сірыі. Мусульманін па паходжанні, у юнацкія гады перайшоў у каталіцтва. Скончыў Нацыянальны ўніверсітэт Кордавы ў 1955 годзе па спецыяльнасці «юрыст».
Студэнцкія гады Менема супалі па часе з першым прэзідэнцтва Х. Д. Перона. Ён уступае ў Хустысіялісцкую партыю (ХП) і актыўна ўключаецца ў палітычную барацьбу. Пасля звяржэння Перона ў 1955 г. Менем займаецца прыватнай адвакацкай практыкай і па даручэнні партыі ў перыяд забароны на дзейнасць ХП выступае абаронцам на судовых працэсах прыцягнутых да крымінальнай адказнасці важных пераністаў.
У 1962 г. абіраецца дэпутатам Заканадаўчага сходу правінцыі Ла-Рыёха, затым становіцца на чале правінцыйнай партыйнай арганізацыі пераністаў і адначасова балатуецца на пасаду губернатара. Аднак галасаванне адбылося без удзелу перанісцкага кандыдата, бо выконваючы ўказанне Перона, які знаходзіўся ў эміграцыі, ХП байкатавала выбары, і Менему давялося зняць сваю кандыдатуру.
Тройчы абіраўся губернатарам правінцыі Ла-Рыёха. У першы раз быў абраны ў 1973 годзе. Быў у ліку пасажыраў авіярэйса, якія суправаджалі Перона ў яго вяртанні на радзіму ў 1973 годзе. Знаходзіўся на пасадзе губернатара да 1976 года, калі ў Аргенціне адбыўся ваенны пераварот. У дзень ваеннага перавароту 24 сакавіка 1976 г. трапіў у турму і правёў у ёй 5 гадоў. Другі раз стаў губернатарам у кастрычніку 1983 года, пасля падзення ваеннай хунты. Пераабіраўся на гэты пост у снежні 1987 года і быў губернатарам да ліпеня 1989 года.
14 мая 1989 года перамог на прэзідэнцкіх выбарах, атрымаўшы перамогу над кандыдатам кіруючага Грамадзянскага радыкальнага саюза Эдуарда Ангелас. На пасадзе прэзідэнта праводзіў рынкавыя рэформы: прыватызацыю і фінансавую стабілізацыю, дамогся зніжэння інфляцыі, але вырасла беспрацоўе. Пры Менеме Аргенціна закрыла праект распрацоўкі балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці «Кондар-2» ў 1991 годзе. Гэта было звязана як з адсутнасцю сродкаў для далейшай працы над праектам, так і з ціскам ЗША. У маі 1995 года быў пераабраны прэзідэнтам Аргенціны.
На прэзідэнцкіх выбарах 1999 года не вылучаў кандыдатуру ў сувязі з абмежаваннем канстытуцыяй колькасці тэрмінаў запар. На прэзідэнцкіх выбарах 2003 года ў першым туры заняў першае месца, набраўшы 24,5 %, але з-за апытанняў грамадскай думкі, якія прадказвалі яму паразу ў другім туры, зняў сваю кандыдатуру, і прэзідэнтам быў абвешчаны Нестар Кіршнер, які набраў у першым туры 22,2 %. З 2005 года сенатар ад правінцыі Ла-Рыёха.
1 ліпеня 2001 года Карлас Менем быў арыштаваны па абвінавачванні ў кантрабандзе зброі ў Эквадор і Харватыю, але быў апраўданы. Пазней, паўторна абвінавачаны і 13 чэрвеня 2013 быў асуджаны судом да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Зноскі
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/374911/Carlos-Menem
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ https://www.lanacion.com.ar/politica/carlos-menem-nid2544563
- ↑ https://elpais.com/internacional/2021-02-14/muere-el-expresidente-argentino-carlos-menem-el-padre-de-la-convertibilidad.html
- ↑ ВВС
- ↑ Perfil — 1998. Праверана 18 лютага 2021.
- ↑ https://www.youtube.com/watch?v=VlWCSIoMXdg
- ↑ Умер 50-й президент Аргентины Карлос Менем