Карлас Альберта Лакостэ | |
---|---|
ісп.: Carlos Alberto Lacoste | |
Нараджэнне |
2 лютага 1929 |
Смерць |
24 чэрвеня 2004 (75 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | ваенны, палітык |
Аўтограф | |
Прыналежнасць | Аргенціна |
Род войскаў | Argentine Navy[d] |
Званне | віцэ-адмірал |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карлас Альберта Лакостэ (ісп.: Carlos Alberto Lacoste; 2 лютага 1929, Буэнас-Айрэс — 24 чэрвеня 2004, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі ваенны, віцэ-адмірал. Фактычны кіраўнік Аргенціны ў 1981 годзе.
Біяграфія
Акрамя ваенна-марской кар'еры, Лакостэ быў адказным за арганізацыю Чэмпіянату свету па футболу 1978, які павінен быў прайсці ў Аргенціне. У снежні 1981 года ў выніку перавароту быў зрынуты ўрад генерала Віёлы. Лакостэ стаў дэ-факта прэзідэнтам Аргенціны (11-22 снежня 1981 г) у межах праўлення ваеннай дыктатуры. На пасадзе кіраўніка дзяржавы яго змяніў Леапольда Фартуната Галцьеры. Пасля падзення ваеннага ўрада ён захаваў свае сувязі з футбольнымі асацыяцыямі, стаўшы прадстаўніком Паўднёвай Амерыкі ў FIFA, а ў 1986 годзе быў прызначаны кіраўніком аргенцінскай футбольнай федэрацыі на чэмпіянаце свету ў Мексіцы.
Зноскі
Спасылкі
- Біяграфія (ісп.)