Карламан II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Carloman II | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людовік II Заіка | ||||||
Пераемнік | Карл III Тоўсты | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 866 | ||||||
Смерць |
6 снежня 884[1] ці 12 снежня 884[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Каралінгі | ||||||
Бацька | Людовік II Заіка | ||||||
Маці | Ансгарда Бургундская[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карламан II (866 - 12 снежня 884), заходнефранкскі кароль (879 - 882) сумесна правіў са сваім братам Людовікам III. Малодшы сын Людовіка Заікі.
Бацька Карламана памёр падчас выправы супраць вікінгаў у 879 г. Карламан і Людовік сталі суправіцелямі. У сакавіку 880 г. адбыўся падзел дзяржавы. Карламану дасталіся Бургундыя і Аквітанія.
Тым часам супраць каралей паўстаў князь Базон, які ў ліпені 879 г. аб'явіў аб незалежнасці Праванса. Летам 880 г. браты выступілі супраць бунтаўнікоў і здабылі Макон, і некаторыя землі Базона. Затым аб'ядналі свае сілы з каралём усходнефранкскім Карлам Тоўстым і ў жніўні 880 г. асадзілі В’ен. Аблога працягвалася да лістапада, аднак поспеху не прынесла. Вьен быў захоплены летам 882 г.
У жніўні 882 г. памёр Людовік III і Карламан стаў адзіным каралём заходнефранкскім. Аднак каралеўства знаходзілася ў дрэнным стане, міжусобныя войны і набегі вікінгаў усё больш паслаблялі яго.
Карламан памёр падчас палявання 12 снежня 884 г. Яго пераемнік стаў Карл Тоўсты.
Зноскі
- ↑ https://www.tombes-sepultures.com/crbst_1773.html
- ↑ Carloman II de França // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
У Сеціве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карламан II