Ка́рдэнас — горад на паўночным узбярэжжы кубінскай правінцыі Матансас. 33 км ад правінцыяльнага цэнтру. Паселішча Сан-Хуан-дэ-Д'ёс-дэ-Кардэнас (San Juan de Dios de Cárdenas) закладзена 8 сакавіка 1828 года каля бухты Кардэнас. Пад час іспанскай калоніі горад называлі «Анцільскай Барселонай», яшчэ горад мае найменне «Горад-штандар», бо тут упершыню на тэрыторыі Кубы быў узняты сучасны кубінскі незалежны сцяг.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кардэнас
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.