Кардыфскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Cardiff University | |
Арыгінальная назва | англ.: Cardiff University |
Заснаваны | 1883 |
Год рэарганізацыі | 2005 |
Студэнты | 28 842 |
Размяшчэнне | Кардыф, Уэльс |
Сайт | cardiff.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кардыфскі ўніверсітэт (англ.: Cardiff University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Кардыф.
Агульная характарыстыка
Вучэльня была створана ў 1883 годзе як Універсітэцкі каледж Паўднёвага Уэльса і Монмутшыра і стаў заснавальнікам федэратыўнага Уэльскага ўніверсітэта ў 1893 годзе. Ён аб'яднаўся з Інстытутам навукі і тэхналогій Уэльскага ўніверсітэта ў 1988 годзе як каледж Уэльскага ўніверсітэта. У 1997 годзе ён атрымаў паўнамоцтвы па прысуджэнні дыпломаў аб вышэйшай адукацыі. У 1999 годзе ён прыняў назву "Кардыфскі ўніверсітэт", якая стала яго юрыдычнай назвай у 2005 годзе, калі ён стаў незалежным універсітэтам, які прысуджае ўласныя ступені і кваліфікацыі.
Універсітэт з'яўляецца адзіным валійскім членам Расэлаўскай групы брытанскіх універсітэтаў з інтэнсіўнымі даследаваннямі. Сярод навукоўцаў і выпускнікоў універсітэта былі тры кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, два лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, 15 членаў Каралеўскага таварыства, 11 членаў Каралеўскай інжынернай акадэміі, сем членаў Брытанскай акадэміі, 21 член Медыцынскай акадэміі навук і 34 супрацоўнікі Акадэміі грамадскіх навук Вялікабрытаніі.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кардыфскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы