Караль Шыманоўскі | |
---|---|
польск.: Karol Maciej Szymanowski | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 1937[2][3][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Stanisław Bonawentura Marian Korwin-Szymanowski[d] |
Маці | Anna Dominika Teodora Taube[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Zygmunt Noskowski[d] |
Прафесіі | кампазітар, музычны педагог, выкладчык універсітэта, піяніст, аўтар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера, сімфонія і класічная музыка |
Выхаванцы | Баляслаў Шабельскі[d] |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Караль Шыманоўскі (польск.: Karol Szymanowski; 21 верасня (3 кастрычніка) 1882, в. Цімашоўка, цяпер Чаркаская вобласць, Украіна — 29.3.1937) — польскі кампазітар і піяніст, педагог, музычны крытык; адзін са стваральнікаў сучаснай польскай кампазітарскай школы.
Творчасць
З 1905 член групы кампазітараў «Маладая Польшча». У 1926—29 прафесар і дырэктар Варшаўскай кансерваторыі.
Для ранняга перыяду творчасці характэрна вытанчаная лірычная вобразнасць. У фартэпіяннай музыцы прыкметны ўплывы Ф. Шапэна і А. Скрабіна, у сімфанічных і вакальных творах — неарамантызму. Нацыянальны стыль К. Шыманоўскага складваўся на аснове вывучэння польскага музычнага фальклору.
Сярод твораў: оперы «Хагіт» (паст. 1922) і «Кароль Рогер» (паст. 1926), балеты, у т.л. «Разбойнікі» (паст. 1934), кантаты, 4 сімфоніі (1917—32), камерна-інструментальныя ансамблі, у т.л. для скрыпкі з фартэпіяна, струнны квартэт і іншыя інструментальныя і вакальныя творы; 20 мазурак (1924—26), апрацоўкі польскіх народных песень, рамансы, музыка да драматычнага тэатра і інш.
Аўтар артыкулаў пра польскую і заходнееўрапейскую музыку і інш.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- 1 2 Шимановский Кароль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Karol Szymanowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
- Т. А. Дубкова. Шыманоўскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Караль Шыманоўскі