Караль Рафал Грабоўскі
Далэнга
Далэнга
Нараджэнне 23 студзеня 1778(1778-01-23)[1]
Смерць 29 лістапада 1857(1857-11-29)[1] (79 гадоў)
Месца пахавання
Род Грабоўскія
Бацька Феліцыян Грабоўскі[d]
Жонка Касыльда з Цяльшэўскіх[d]
Дзеці Касыльда з Грабоўскіх[d] і Тэадора з Грабоўскіх[d]

Караль Рафал Грабоўскі (польск.: Karol Rafał Grabowski; 23 студзеня 1778 — 29 лістапада 1857) — дзяржаўны служачы, памешчык.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Даленга». Сын Феліцыяна Грабоўскага, пружанскага павятовага маршалка (1795—1798)[2].

Падкаморы пружанскі[2], пружанскі апеляцыйны суддзя (1826), лідскі апеляцыйны суддзя (1837).

Уласнік маёнтка Планты. У 1826 г. купіў невядома ў каго Вялікае Мажейкава[2].

Магіла на касцёльным двары ў Ішчалне

Пахаваны каля касцела ў в. Ішчална, на магіле пастаўлены высокі гранітны абеліск.

Ад Караля Рафаіла Грабоўскага маёнтак перашоў да ягонага сына Станіслава, які ня маючы сваіх нашчадкаў, перадаў маёнтак сваім сестрам — Тэадозіі Аскерка і Францішцы Верашчака. У выніку сямейнай дамовы 1923 г. дзядзінец у 6000 га. быў падзелены між Аскеркамі і Верашчакамі ў прапорцыі 15/36 да 21/36. Вялікае Мажэйкава заступілі Верашчакі[2].

Дзеці

У шлюбе з Касыльдай з Цяльшэўскіх (1818—1892) меў дзяцей:

  • Станіслаў (каля 1840—1917[3]). Не пакінуў нашчадкаў
  • Тэадозія (каля 1840—1884), у шлюбе з Аляксандрам Аскеркам (1830—1911);
  • Касыльда (нар. каля 1840), у шлюбе з Сымонам Скірмунтам (1835—1902);
  • Францішка (нар. каля 1840), у шлюбе з Стэфанам Каралем Верашчакам (1841—1923);
  • Марыя (нар. каля 1840), у шлюбе з Баляславам Скарбак-Важынскім.

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.