Гістарычная дзяржава | |||||
Каралеўства Чарнагорыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
Краљевина Црна Гора Kraljevina Crna Gora | |||||
|
|||||
Гімн: Ubavoj nam Crnoj Gori[d] | |||||
|
|||||
1910 — 1918
|
|||||
Сталіца | Цэтынэ | ||||
Мова(ы) | сербская | ||||
Афіцыйная мова | сербская мова | ||||
Рэлігія | праваслаўе | ||||
Грашовая адзінка | Montenegrin perper[d] | ||||
Плошча |
9 475 км² (1910) 14 442 км² (1912) |
||||
Насельніцтва | 500 000 чал.(1914) | ||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія і абсалютная манархія | ||||
Дынастыя | Петравічы | ||||
Валюта | Чарнагорскі перпер | ||||
Гісторыя | |||||
• 28 жніўня 1910 | Абвяшчэнне Княства Чарнагорыя каралеўствам | ||||
• 15 студзеня 1916 | Акупацыя Аўстра-Венгрыяй | ||||
• 26 лістапада 1918 | Чарнагорыя афіцыйна ўвайшла ў склад Каралеўства Сербіі | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Чарнагорыі | |
---|---|
| |
Дагістарычныя Балканы | |
Ілірыя | |
Далмацыя | |
Прэвалітанія | |
Дукля | |
Зэта | |
Асманская імперыя | |
Княства Чарнагорыя | |
Каралеўства Чарнагорыя | |
Каралеўства Сербія | |
Стварэнне Югаславіі | |
Зэцкая банавіна | |
Пратэктарат | |
ЧАСНВ | |
СР Чарнагорыя | |
Сербія і Чарнагорыя | |
Чарнагорыя | |
Партал «Чарнагорыя» |
Каралеўства Чарнагорыя (сербск.: Краљевина Црна Гора, Kraljevina Crna Gora) — дзяржава, якая знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Сталіцай каралеўства з’яўляўся горад Цэтынье. Дзяржаўнай валютай Чарнагорскага каралеўства быў чарнагорскі перпер.
Гісторыя
Каралеўства Чарнагорыя было абвешчана 28 жніўня 1910 года ў горадзе Цэтынье князем Чарнагорыі Ніколай I Петравічам, які прыняў пры гэтым тытул караля Чарнагорыі Ніколы I.
Балканская вайна 1912—1913 гадоў была адзначана актыўнымі дзеяннямі караля, але таксама і паслужыла адной з прычын будучага падзення каралеўства. Так, Чарнагорыя зрабіла шэраг тэрытарыяльных набыццяў, у прыватнасці за кошт Санджака занятага сумесна з сербскімі войскамі 30 мая 1913 года. Уваходжанне ў склад Чарнагорыі значнай тэрыторыі, насельніцтва якой ніякім чынам не падтрымлівала новых гаспадароў, паслужыла сур’ёзным крокам да крызісу.
Да таго ж, Вялікія дзяржавы запатрабавалі аддаць горад Шкодэр Албаніі, якая нядаўна атрымала незалежнасць, прытым, што страты Чарнагорыі падчас захопу горада ў Асманскай імперыі склалі каля 10,000 чалавек.
На працягу Першай сусветнай вайны (1914—1918) Чарнагорыя з’яўлялася саюзнікам Антанты. З 15 студзеня 1916 года па кастрычнік 1918 года краіна была акупавана Аўстра-Венгрыяй.
20 ліпеня 1917 года, паводле Дэкларацыі Корфу, было абвешчана зліццё Чарнагорыі з Сербіяй. 26 лістапада 1918 года Чарнагорыя афіцыйна ўвайшла ў склад Каралеўства Сербія. Тыя, хто не пагадзіўся з гэтым, у прыватнасці — прыхільнікі зрынутага караля Ніколы, працягвалі на працягу некалькіх гадоў партызанскае супраціўленне.