каралеўства | |||||
Гвінед | |||||
---|---|---|---|---|---|
вал.: Gwynedd | |||||
|
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Дэгануі, Аберфрау, Гарт-Келін | ||||
Мова(ы) | валійская | ||||
Афіцыйная мова | Валійская мова | ||||
Рэлігія | хрысціянства | ||||
Грашовая адзінка | дэнарый[d] | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Кіраўнікі Гвінеда | |||||
• каля 450—каля 460 | Кунеда | ||||
• 625—634 | Кадвалан ап Кадван | ||||
• 1081—1137 | Грыфід ап Кінан | ||||
• 1137—1170 | Оўайн Гвінед | ||||
• 1195—1240 | Лівелін Вялікі | ||||
• 1246—1282 | Лівелін Апошні | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўства Гвінед (вал.: Teyrnas Gwynedd) — адно з кельцкіх каралеўстваў сярэдневяковага Уэльса. Традыцыйная тэрыторыя Гвінеда — паўночны захад краіны, паміж рэкамі Дыві і Ды і вакол Снаўдоніі (вал.: Yr Eryri), а таксама востраў Англсі (вал.: Ynys Môn). Кіраўнікі Гвінеда, такія як Майлгун Хір, Грыфід ап Лівелін, Оўайн Гвінед, Лівелін Вялікі і Лівелін Апошні, традыцыйна адыгрывалі вядучую ролю сярод валійскіх кіраўнікоў. Геаграфічныя асаблівасці гэтай аддаленай гарыстай мясцовасці заміналі каралям Англіі эфектыўна весці заваявальную палітыку. У гонар заснавальніка дынастыі каралеўскі дом Гвінеда часта называецца домам Кунеды, а старэйшая галіна, якая бярэ пачатак ад Анараўда ап Родры, называецца лініяй валадароў Аберфрау (хоць іх сталіца далёка не заўсёды размяшчалася менавіта ў Аберфрау).
У пачатку XIII стагоддзя Лівелін Вялікі зрабіў цэнтрам каралеўства вобласць па беразе Ірландскага мора ад Бангара да Конуі: каралеўская рэзідэнцыя размяшчалася ў Гарт-Келін, на беразе праліва Менай. Бангар быў цэнтрам дыяцэзіі, а ў Конуі быў цыстэрцыянскі кляштар, цесна звязаны з кантынентальнымі манастырамі гэтага ордэна. Насупраць Гарт-Келіна, на беразе Англсі, знаходзіўся важны гандлёвы порт Ланвайс.
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўства Гвінед