Сатэліт Французскай імперыі | |||||
Каралеўства Вестфалія | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Königreich Westphalen | |||||
|
|||||
|
|||||
1807 — 1813
|
|||||
Сталіца | Касель | ||||
Мова(ы) | нямецкая | ||||
Грашовая адзінка | вестфальскі франк | ||||
Плошча | |||||
Насельніцтва | |||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Правіцель | Жэром Банапарт | ||||
Гісторыя | |||||
• 9 ліпеня 1807 | Тыльзіцкі мір | ||||
• 19 кастрычніка 1813 | Бітва народаў | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўства Вестфалія (ням.: Königreich Westphalen) — дзяржава, якая існавала ў 1807 — 1813 гадах на тэрыторыі сучаснай Германіі. Сталіцай каралеўства быў Касель, а яго сучасны пераемнік - Паўночны Рэйн-Вестфалія.
Гісторыя
Каралеўства Вестфаліі было створана ў 1807 г. зліццём тэрыторый, аддадзеных Прусіяй па ўмовах Тыльзіцкага міра. Паўночна-ўсходняя мяжа каралеўства праходзіла па рацэ Эльба. Акрамя Каселя буйнымі гарадамі былі Марбург і Гановер. Дзяржава ўвайшла ў склад Канфедэрацыі Рэйна.
Тут, як і ва ўсёй Еўропе, Напалеон паспрабаваў стварыць «ўзорную дзяржава», была напісана канстытуцыя і ажыццяўляўся шэраг сацыяльных рэформ. Быў адменены прыгнёт, уведзена права свабоднага прадпрымальніцтва. Была ўведзена метрычная сістэма. У той жа час Напалеон увёў цэнзуру.
Напалеон наклаў на дзяржаву істотнае падатковае ярмо, яно павінна было забяспечваць напалеонаўскае войска. Вялікая колькасць вестфальскіх салдат загінула ў Рускай кампаніі 1812 года.
У верасні 1813 года рускія войскі акружылі Касель і захапілі яго. 1 кастрычніка яны скончылі заваяванне каралеўства, але трыма днямі пазней Жэром Банапарт вярнуўся з французскімі салдатамі і здолеў адбіць Касэль. Але хутка рускія вярнуліся і аблажылі горад зноў. Пасля перамогі рускіх у Бітве народаў 19 кастрычніка 1813 года Вестфальская дзяржава загінула.