Каралас Папульяс (грэч. Κάρολος Παπούλιας, 4 чэрвеня 1929 — 26 снежня 2021, Афіны) — грэчаскі палітык, прэзідэнт Грэцыі (2005—2015).
Біяграфія
Актыўны ўдзельнік барацьбы супраць дыктатарскага рэжыму «чорных палкоўнікаў» 1967—1974, блізкі паплечнік Андрэаса Папандрэў. У 1985—1989 і 1993—1996 гадах займаў пасаду міністра замежных спраў Грэцыі.
12 сакавіка 2005 года стаў Прэзідэнтам Грэцыі. 3 лютага 2010 года Парламент Грэцыі пераабраў Караласа Папульяса на другі прэзідэнцкі тэрмін (за пераабранне прагаласавалі 266 дэпутатаў з 298 прысутных). 12 сакавіка 2015 года Пракопіс Паўлапулас змяніў Караласа Папульяса на пасадзе прэзідэнта краіны.
Памёр 26 снежня 2021 года ў Афінах[5].
Зноскі
- ↑ Karolos Papulias // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Karolos Papoulias // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.kathimerini.gr/politics/561645916/pethane-o-karolos-papoylias/
- ↑ https://www.newsit.gr/politikh/karolos-papoulias-etoimasies-sto-nisi-ton-ioanninon-gia-tin-tafi-tou/3437027/
- ↑ Умер бывший президент Греции
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралас Папульяс
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.