Каракумскі канал | |
---|---|
туркм.: Garagum kanaly | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1100 км км |
Вадацёк | |
Уваход | Амудар’я |
Размяшчэнне | |
Краіна | Туркменістан |
Караку́мскі кана́л (туркм.: Garagum kanaly) — арашальна-абвадняльны-суднаходны канал у Туркменістане. Будаўніцтва з 1954 года. Пачынаецца з ракі Амудар’я, вышэй г. Атамурат (раней Керкі). Працягваецца на захад праз паўднёвую частку Каракумаў і перадгор’і Капетдага. Даўжыня 1100 км (1989), шырыня 100 метраў, прапускная здольнасць 502 м³/с, 226 гідратэхнічных збудаванняў, 8 помпавых станцый, 3 вадасховішчы. Плошча арашэння больш за 500 тысяч га, абваднення пашаў — 200 тыс. га. Забяспечвае гарады Ашгабад, Тэджэн, Мары, Геок-Тэпэ, Бахардэн.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.