Карабанаўка. 1915

Карабанаўскае прадмесце — гістарычны раён Магілёва. Займае тэрыторыю былой паўночнай ускраіны горада. Уключае тры часткі: раён Прывакзальнай плошчы, тэрыторыі ўздоўж вуліц Ніжнекарабанаўскай і Першамайскай. Абмежавана на ўсходзе вуліцай Першамайскай, на поўначы Віцебскім тупіком, на поўдні вуліцай Карабанаўскай і на захадзе вуліцай Сурганава (былая Пячорская шаша). Назва, верагодна, паходзіць ад роду магілёўскіх купцоў Карабанькаў.

Тэрыторыя пачала фарміравацца ў другой палове XIX ст. Як архітэктурна-планіровачная структура склалася ў пачатку XX ст., калі з пракладкай чыгункі была ўтворана Прывакзальная плошча на Кацярынінскім тракце, які з’яўляўся працягам Дняпроўскага праспекта (сучасная вул. Першамайская). Асноўная вуліца — Першамайская, звязвае Прывакзальную плошчу з цэнтрам горада. Захаваліся помнікі архітэктуры: комплексы будынкаў чыгуначнага вакзала і былога ваеннага шпіталя (вул. Сурганава), артылерыйскія казармы (вул. Крупскай), драўляныя жылыя дамы XIXXX стст.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.