Капрафагія (ад грэч. Κόπρος — гной, фекаліі і грэч. Φάγειν — есці) — паглынанне жывёлам уласных або чужых экскрыментаў.
У чалавека — сексуальная дэвіяцыя, пры якой смакавым фетышам служыць смак кала.
Капрафагія сярод жывёл
Капрафагія часта назіраецца ў жывёл, нярэдка можна назіраць яе ў сабак, у віварыі ў мышэй і пацукоў. Нярэдка гэтая з’ява тлумачыцца недахопам у арганізме жывёл якіх-небудзь мікраэлементаў і вітамінаў. Ёсць назіранні за асірацелымі шымпанзэ ў Нацыянальным парку Конга, якія елі экскрыменты, што змяшчалі насенне.
У той жа час сярод дзіцянятаў раслінаедных млекакормячых у перыяд пераходу з малочнай на натуральную дыету назіраецца паглынанне свежых (маладыя сланяняты нават засоўваюць хобат у анус маці) экскрыментаў дарослых асобін. Біялагічнае значэнне дадзенай з’явы заключаецца ў набыцці маладняком мікрафлоры кішачніка, неабходнай для расшчаплення цэлюлозы клеткавых сценак раслін.
Капрафагія чалавека
Капрафагія | |
---|---|
МКХ-10 | F65.8 |
МКХ-9 | 302.9 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капрафагія ў людзей (калі яна не мае характару сексуальнага фетышызму) можа быць звязана з сур’ёзнымі праблемамі псіхікі, аўтаагрэсіўнымі паводзінамі па тыпу кампульсіўных дзеянняў, дэменцыяй з развіццём буліміі, энцэфалапатыі ў выніку таксічных уздзеянняў, напрыклад, алкаголю, або перанесенай чэрапна-мазгавой траўмы, а таксама з дэфіцытам жалеза ў немаўлятаў. Паглынанне кала, нават аднаразова, шырока распаўсюджана сярод дзяцей дзіцячага ўзросту, як правіла ў якасці эксперыментальнага дзеяння.
Тэрапія
Хворым ў дадзеным выпадку павінна аказвацца псiхатэрапеўтычная дапамога пры падтрымцы антыдэпрэсантаў і нейралептыкаў.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 29. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).