Славутасць
Капліца-пахавальня Вольскіх
53°15′58″ пн. ш. 25°53′10″ у. д.
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капліца-пахавальня Вольскіх — каталіцкая капліца ў Жалезніцы Баранавіцкага раёна. Размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі, на каталіцкіх могілках. Пабудавана ў першай палове XIX ст. з цэглы як родавая пахавальня роду Вольскіх. Захавалася ў паўзруйнаваным стане[1].

Архітэктура

Алтар у інтэр’еры

Помнік архітэктуры класіцызму. Кампактная прамавугольная ў плане пабудова пад двухсхільным дахам. Фасад вырашаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам (не захаваўся), сцены крапаваны пілястрамі. Зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем, асвятляецца 2 бакавымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі. У інтэр’еры алтар у выглядзе 6-пілястравага ампірнага порціка з трохвугольным франтонам і ляпнымі гірляндамі. Пад капліцай сутарэнне пад цыліндрычным скляпеннем з 2 ярусамі арачных нішаў для пахаванняў[1] (разрабаваныя і разбураныя)[2].

Зноскі

  1. 1 2 Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — С. 139. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  2. Жалезніца // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 65. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.

Літаратура

  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — С. 139. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.