Каперсы

Агульны выгляд расліны з кветкамі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Capparis spinosa L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505885
NCBI  65558
EOL  590839
GRIN  t:8897
IPNI  146789
TPL  gcc-128727

Каперсы, капары — высушаныя, а затым марынаваныя ў аліве або салёныя пупышкі кветак, маладыя парасткі і зялёныя плады міжземнаморскай расліны Capparis spinosa.

Батанічнае апісанне

Каперсы калючыя (Capparis spinosa) — кусты вышынёй 120—150 см.

Распаўсюджанне

Каперсы дзіка растуць па ўсёй Паўднёвай Еўропе, найбольшыя сучасныя вытворцы — Іспанія і Італія.

Спажыванне

Ужываліся з антычных часоў як каштоўная гаркавата-кіслая прыправа да соусаў, сыроў, рыбы, мяса (біфштэксаў, эскалопаў), звараных укрутую яек, кампанент марынадаў (напрыклад, для селядцоў) і як запраўка ў салаты. Традыцыйная закуска — з каперсаў, брынзы і сардзін. Дзякуючы ўтрыманню гліказіда рутына (5 %) узбуджаюць апетыт. Каперсы з іх характэрнай цёмнааліўкавай фарбай ужываюцца і як дэкаратыўная аздоба стала.

З’явіліся ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім пад уплывам італьянскай кухні за часам Боны Сфорца ў XVI ст., пастаўляліся марынаваныя ў воцаце або кансерваваныя ў аліве. Каперсы спажывалі на закуску або прыпраўлялі мясныя стравы і соусы. Дзеля даражнечы «Літоўская гаспадыня» раіла ужываць імітацыю каперсаў — з насення настурак або пупышак чорнай бузіны (Sambucus nigra). Яшчэ адзін сурагат каперсаў — марынаваныя бутоны дзьмухаўца (kaczeńca).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

  • Белы А. Каперсы // Праект «Наша ежа»

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.