Горад
Капашвар
Kaposvár
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
46°22′ пн. ш. 17°47′ у. д.
Мэр
Карай Сіта
Плошча
113,59 км²
Вышыня цэнтра
82 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
64 872 чалавек (2014)
Шчыльнасць
598,80 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+36) 082
Паштовы індэкс
7500
Афіцыйны сайт
Капашвар на карце Венгрыі
Капашвар (Венгрыя)
Капашвар
Капашвар (Венгрыя)
Капашвар
Панарама Капашвара

Ка́пашвар (венг.: Kaposvár, ням.: Kopisch, Ruppertsberg, Ruppertsburg, турэцк.: Kapoşvar) — горад у Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Шомадзь. Горад стаіць на рацэ Капаш. Насельніцтва 64 872[1] чал. (2014).

Геаграфія і транспарт

Капашвар размешчаны ў Паўднёва-Задунайскім краі прыкладна за 190 кіламетраў на паўднёвы захад ад Будапешта і за 50 кіламетраў на поўдзень ад возера Балатан. Праз горад праходзіць чыгунка Будапешт — Заграб. Час у дарозе на цягніку да Будапешта — каля 3 гадзін. Аўтадарогі вядуць з горада ў Сігетвар, Печ і Надзьканіжу.

Гісторыя

Горад упершыню ўзгаданы ў дакуменце 1009 года аб заснаванні Печскага біскупства. У XV стагоддзі тут была пабудавана крэпасць. У 1555 годзе Капашвар перайшоў пад уладу туркаў, якія кіравалі горадам да 1686 года. У 1702 годзе па загадзе імператара Леапольда I крапасныя сцены былі разбураны. У 1749 годзе Капашвар стаў цэнтрам камітата.

У XIX стагоддзі праз яго прайшла чыгунка Будапешт — Заграб, што спрыяла росту і развіццю горада. У сярэдзіне XX стагоддзя ў склад горада было ўключана некалькі навакольных вёсак.

У Капашвары нарадзіліся два венгерскія палітыкі, якія прынялі актыўны ўдзел у паўстанні 1956 года — Імрэ Надзь і Бела Кірай.

Славутасці

  • Будынак гарадской ратушы (XIX стагоддзе).
  • Гарадскі сабор. Пабудаваны ў XVIII стагоддзі, перабудаваны ў XIX стагоддзі ў неагатычным стылі.
  • Музей кіно.
  • Музей мастака Рыпль-Ронаі.
  • Гарадскі музей.
  • Галерэя Васары — экспануе творы сучасных венгерскіх мастакоў.
  • Універсітэт Капашвара

Спорт

У горадзе базуецца футбольны клуб «Ракацы», які выступае ў наймацнейшым венгерскім дывізіёне. У 2007 годзе клуб заняў 7-е месца ў першынстве. Таксама ў горадзе існуе адзін з наймацнейшых у Венгрыі баскетбольных клубаў. Капашвар лічыцца цэнтрам венгерскага коннага спорту, штогод у сакавіку тут праводзяцца скачкі, а ў кастрычніку — этап Кубка свету па аб’езджванні.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.