Капалін і барбот з Арагону, Іспанія (каля 1470).
Капалін.

Капалін, жалезная шапка, шапель-дэ-фер (фр.: chapel de fer), тып адкрытага шлему, распаўсюджаны ў Еўропе ў 12—16 ст., у асобных краінах і войсках — да канца 18 ст. Найбольш Масава ўжываўся ў пяхоце з прычыны добрага агляду і таннай і простай канструкцыі, але вядома, што капалінім карысталіся і коннікі.

Канструкцыйна складаўся са звону, акруглай, цыліндрычнай, сфераканічнай ці канічнай формы, дапоўненага сіметрычнымі палямі, прымацаванымі да яго, або выцягнутымі з яго ж. Часам палі былі апушчанымі ўніз, у радзе выпадкаў так нізка, што закрывалі частку твару, і тады яны праразаліся візурай. Галоўным адрозненнем такога капаліна ад салада была сіметрычнасць палёў. Капалін мог дапаўняцца барботам.

У ВКЛ капаліны былі вядомыя з 2-й паловы 14 ст. у форме конусападобных шлемаў з «яблыкам» і нешырокімі палямі, таксама ўжываліся больш тыповыя формы са сфераканічным звонам і яблыкам на невысокім шпілі і са звонам сферычнай формы.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.