Као́ны, ці К-мезо́ны (4 віды; абазначаюцца як K+, K-, K0, K0) — група нестабільных элементарных часціц з нулявым спінам і ненулявой дзіўнасцю.
Выяўлены ў касмічных прамянях у 1947—51, атрыманы з дапамогай паскаральнікаў зараджаных часціц у 1954 годзе. Каоны належаць да адронаў, удзельнічаюць у моцных узаемадзеяннях.
Існуе 4 віды каонаў: K+ (маса спакою 493,68 МэВ, сярэдні час жыцця 1,238×10-8 с, дзіўнасць +1), K0 (497,6 Мэв, дзіўнасць +1) і адпаведныя ім антычасціцы K- і K0 (дзіўнасць -1); утвараюць 2 ізатапічныя дублеты з ізатапічным спінам 1/2.
Пры распадах К-мезонаў, абумоўленых слабымі ўзаемадзеяннямі, у 1964 годзе выяўлена парушэнне СР-сіметрыі (гл. камбінаваная інверсія).
Літаратура
- К-мезоны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 357.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.