Каніцель[1] (ісп.: cañatillo, фр.: cannetille ад ісп.: cañuto — труба; фр.: cannetille < італ.: cannetiglia < лац.: canna — «чарацінка», «чарот») — тонкая металічная — звычайна залатая або срэбная) нітка, выкарыстоўваная для вышывання або для ўпрыгожвання.
Выраб каніцелі
Гэты працэс доўгі, карпатлівы і складаны. Металічную нарыхтоўку, распаленую дабяла, адмысловымі абцугамі працягваюць праз дробныя адтуліны ў валачыльнай дошцы[2]. Працягнуўшы дрот, яго спачатку астуджаюць, а затым распаляюць зноў, каб ён станавіўся мяккім і лягчэй праходзіў ужо праз іншыя, больш дробныя адтуліны. Зноў астуджаюлі і выцягвалі далей, пакуль не атрымлівалі нітку неабходнай таўшчыні[2]. У канцы гэтую тонкую нітку акуратна навівалі на стрыжань для надання ёй спіральнай формы. Усё гэта рабілася ўручную[2]. На такую аднастайную працу сыходзіла шмат гадзін. Адсюль пасля, у сярэдзіне XIX стагоддзя, і пайшоў выраз «цягнуць каніцель», які выкарыстоўваецца ў пераносным сэнсе[2].
У швейнай справе і рукадзеллі
Першапачаткова каніцель выраблялі толькі з каштоўных металаў і выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання адзення манархаў або вышэйшага духавенства[3]. Гэты від вышыўкі ў Расійскай імперыі называўся залатое шыццё" і займаліся ёю «залаташвачкі»[3].
Цяпер пры вырабе каніцелі практычна не выкарыстоўваюцца каштоўныя металы, яна стала больш даступнай па цане, з’явілася шмат колераў і адценняў[3]. Такая каніцель не схільная да акіслення, вельмі лёгкая, краі пры абразанні не «сыпяцца» і не патрабуюць дадатковага замацавання[3].
Адрозніваецца каніцель па калянасці, форме і дыяметру дроту. Розныя характарыстыкі дазваляюць выкарыстоўваць і прымяняць яе для тых ці іншых мэтаў у вышыўцы[2].
Асноўныя віды каніцелі
Каляная каніцель
Вырабляецца шляхам навівання дроту на нарыхтоўку цыліндрычнай формы. Яна трывалая, цвёрдая пры згінанні[2]. Ужываецца для пракладання контуру буйных дэталяў і узораў, таму што яе доўгія адрэзкі не дэфармуюцца пры вышыўцы і вельмі добра захоўваюць форму і кірунак. Такая каніцель мае круглы перасек дроту[2].
Мяккая каніцель
Вырабляецца шляхам навівання дроту на нарыхтоўку цыліндрычнай формы. Для яе выкарыстоўваецца дрот у некалькі разоў больш тонкі, чым у калянай каніцелі, таму яна патрабуе больш акуратнага звароту пры працы — можа дэфармавацца[2]. Ужываецца для дэкаратыўных швоў каніцелі, суцэльнага засцілання паверхні, акантоўкі жэмчугу, камянёў, дробных дэталяў вышыўкі і г п. Мае круглы перасек дроту[2].
Гладкая каніцель
Вырабляецца шляхам навівання дроту на нарыхтоўку цыліндрычнай формы. Валодае меншай ступенню гнуткасці, чым мяккая каніцель. Асаблівасцю гэтай каніцелі з’яўляецца яркасць і бляск за кошт адлюстравання святла ад яе гладкай паверхні[2]. Пераважна ўжываецца для стварэння кантрастнага эфекту ў спалучэннях у вышыўцы каніцеляў розных відаў. Мае плоскі перасек дроту[2].
Фігурная каніцель
Вырабляецца шляхам навівання дроту на фігурную нарыхтоўку з плаўным рэльефам. Асаблівасцю гэтай каніцелі з’яўляюцца гнуткасць і бляск. Вельмі папулярны від каніцелі сярод вышывальшчыц за кошт сваёй незвычайнасці, прыгажосці, гнуткасці і выгоды выкарыстання[2]. Паверхня гэтага віду часцей за ўсё нагадвае разьбу шрубы, але бываюць і іншыя формы. Перасек дроту можа быць як круглым, так і плоскім[2].
Трунцал
Вырабляецца шляхам навівання дроту на чатырох-, пяці- і г. д. кутныя нарыхтоўкі з рэзкімі выгібамі дроту ў вуглах праламлення[2]. Гэта дае трунцалу цудоўную гульню святла ў яго гранях. Валодае добрай гнуткасцю, прыдатны для стварэння складаных узораў[2]. Гэты від — адзін з самых «прыгожых» відаў каніцелі, бывае квадратны, круглы, рыфлены, двайны перавіты[3]. Мае плоскі перасек дроту[2].
Зноскі
- ↑ Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 Канитель (руск.) . САЙТ О МЕТАЛЛЕ (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2022. Праверана 27 лютага 2023.
- 1 2 3 4 5 Что такое канитель - описание, применение в рукоделии . melodiabisera.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2021.
Літаратура
- Бабушкина Н. В. Золотое шитьё. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2003. — 64 с., ил. — (Золотые страницы рукоделия). — ISBN 5-94849-172-2 .
- Ефимова Л. В., Белогорская Р. М. Русская вышивка и кружево. Собрание Государственного исторического музея. — М.: Изобразительное искусство, 1982. — 256 с., ил.
- Беловинский Л. В. Канитель // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 262. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
- Катасонова Е. Ю. Золотное шитье домонгольской Руси. X—XIII века // [Журнал] Убрус. — 2005. — № 4. (Издание Золотошвейной мастерской при Успенском подворье Оптиной пустыни)
- Кэмпбелл-Хардинг В., Лемон Д., Пайман К. Вышивка золотом / Валери Кэмпбелл-Хардинг, Джейн Лемон, Кит Пайман; пер. с англ. — М.: Феникс, 2001. — 48 с., ил. — Cерия: Рукодельница. — 5000 экз. — ISBN 5-222-01710-9.
- Маясова Н. А. Древнерусское лицевое шитье: каталог / Н. А. Маясова. — М.: Красная площадь, 2004. — 495 с., ил., цв. ил. — (Музеи Московского Кремля / Государственный историко-культурный музей-заповедник Московский Кремль). — 2000 экз. — ISBN 5-88678-056-4.
- Фехнер М. В. Древнерусское золотное шитье X—XIII веков в собрании Государственного Исторического музея // Средневековые древности Восточной Европы. [Сборник статей] / Отв. ред. Н. Г. Недошивина. — М.: Государственный Исторический музей, 1993. — 168 с., ил.