Канюк-курганнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Buteo rufinus Cretzschmar, 1827 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Канюк-курганнік (Buteo rufinus) — драпежная птушка з роду сапраўдных канюкоў сямейства ястрабіных (Accipitridae).
Апісанне
Памеры — ад 57 да 65 см, размах крылаў — ад 135 да 160 см, што робіць яго самым буйным канюком заходняй Палеарктыкі. Даўжыня і форма крылаў канюка-курганніка робіць яго падобным да арла. Курганніка таксама можна лёгка зблытаць з звычайным канюком падвіда Buteo buteo vulpinus, аднак ён буйнейшы і мае больш шырокія крылы. Таксама канюк-курганнік падобны да касматаногага канюка, але ў апошняга ніколі не сустракаюцца чырванаватыя колеры ў апярэнні.
У канюкоў-курганнікаў існуе палімарфізм вонкавага выгляду. Лацінскае імя rufinus, што ў перакладзе азначае чырванаваты або рыжаваты, паходзіць ад фенатыпу са светлым або чырванаватым апярэннем. Іх галава і грудзі маюць светлую афарбоўку без якіх-небудзь ўкрапванняў і кантрастуюць з чырванаватым жыватом і лапамі. У маладых курганнікаў галава і грудзі таксама светлая, а ніжняя частка брудна-белая з хвастом у палоску. Светлыя пёры крылаў таксама без украпванняў, аднак на канцах цёмныя. Акрамя чырванаватага фенатыпу, існуюць светлы і цёмны фенатып, а таксама шматлікія пераходныя формы. Розныя фенатыпы могуць сустракацца ўнутры аднаго і таго ж падвіда.