Канцэртны альбом (англ.: live album) — звычайна супрацьпастаўляемы студыйнаму альбому — гукапіс, які складаецца з аўдыёматэрыялу (звычайна музычнага), запісанага падчас выступу выканаўцы на сцэне. У канцэртны альбом могуць быць уключаны запісы як з аднаго канцэрта, так і запісы з некалькіх канцэртных выступаў. Яны звычайна маюць менш «скончаны» характар, чым студыйныя альбомы, і прызначаны для прайгравання часткі атмасферы канцэртнага выступу. Яны могуць уключаць апладысменты і іншыя гукі ад аўдыторыі, каментары выканаўцаў паміж музычнымі творамі і г. д. Для больш камфортнага праслухоўвання канкрэтнай песні рэкамендуецца слухаць арыгінальныя студыйныя запісы.[1]
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.