Ракавінка малюска
Раздзел заалогіі

Канхалогія


Галіны заалогіі

АалогіяАкаралогія
АнтразаалогіяФізічная антрапалогіяАпіялогія
АрахналогіяАртрападалогія
ГельмінталогіяГерпеталогія
ІхтыялогіяКарцыналогія
КеталогіяКанхалогія
МалакалогіяНейраэталогія
МірмекалогіяНематалогія
АалогіяАрніталогія
ПалеазаалогіяПланкталогія
ПрыматалогіяПротазаалогія
ТэрыялогіяХіраптэралогія
ЭнтамалогіяЭталогія

Знакамітыя заолагі

Жорж Кюўе · Чарльз Дарвін
Карл Ліней · Конрад Лорэнц
Томас Сэй · Эдвард Уілсан
Альфрэд Расэл Уолес
Жан Анры Фабр
іншыя…

Гісторыя

Канхалогія (ад стар.-грэч.: κόγχη, стар.-грэч.: κογχύλιον — «ракавіна» і стар.-грэч.: λόγος — «вучэнне»; англ.: conchology, ням.: Conchologie) — раздзел малакалогіі, які вывучае ракавіны малюскаў. У шырокім сэнсе — гэта навуковае, паўнавуковае ці аматарскае вывучэнне ракавін мяккацелых жывёл тыпу малюскі.

Трактоўка

Большасць прафесійных аўтараў трактуюць канхалогію толькі як вывучэнне экзашкілета малюскаў. Аднак тэрмін «Канхалогія» (conchology, канхіалогія) выкарыстоўваецца некаторымі аматарамі, асабліва ў Еўропе, у яшчэ больш шырокім сэнсе, які азначае ўвесь абшар дзейнасці малакалогіі.

У яго больш вузкім сэнсе азначае вывучэнне толькі ракавін малюскаў, як марскіх, так і прэснаводных і сухапутных. Гэты кірунак падтрымліваецца са старажытных часоў калекцыянерамі прыгожых ракавін і вядовы таксама як Канхіяфія. Малаколагі ж даследуюць малюскаў як цэласны арганізм.

Ракавіны

Аб'ектамі ўвагі канхалогіі з’яўляюцца ўсе ракавінныя малюскі, а значыць не ўсе малюскі. Такія як кальмары, васьміногі і іншыя Галаваногія малюскі (Cephalopoda) не маюць знешняга шкілету (ракавін) (за выключэннем Nautiloidea). З-за гэтага канхолагі маюць справу галоўным чынам з чатырма групамі малюскаў (Conchifera): Бруханогія малюскі (Gastropoda), Двухстворкавыя малюскі (Bivalvia), Хітоны (Polyplacophora) і Лапатаногія (Scaphopoda).

Музеі

У ЗША:

  • Нацыянальны музей прыродазнаўства, Вашынгтон — The Smithsonian Museum of Natural History, у гэтым музеі сабраная адна з найбольш буйнейшых у свеце калекцыя ракавін малюскаў (вялікі ўнёсак належыць марскому біёлагу Dr. Ellen Stronge)
  • Амерыканскі музей прыродазнаўства, Нью-Ёрк
  • Bailey-Matthews Shell Museum, востраў Санібел, Фларыда: адзіны ў свеце музей, які цалкам прысвечаны ракавінам малюскаў.

У Еўропе:

Ракавіны на марках і манетах

Ракавіны малюскаў можна пабачыць на больш чым 5000 розных марках ва ўсім свеце. Выявы ракавін таксама вядомыя і на грашовых знаках некаторых краін свету. Напрыклад, багамскі долар (1974), кубінскае песа (1981), непальскія рупіі (1989), філіпінскае песа (1993), а таксама на манетах Гаіці (Haitian gourde, 1973).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.