Канфлікт у Куфры (2008)
Дата лістапад 2008 года
Месца паўднёва-ўсходняя Лівія
Вынік спыненне агню
Праціўнікі
Лівія Лівія ФТВЛ
Агульныя страты
ад 11 да 30 загінулых, больш за сотню атрымалі раненні

    Канфлікт у Куфры 2008 года — узброенае супрацьстаянне паміж лівійскімі ўладамі і прадстаўнікамі народнасці тубу.

    Гісторыя

    Пасля ўсталявання рэжыма Муамара Кадафі ў 1969 годзе ў Лівіі пачала праводзіцца палітыка арабізацыі. Арабская мова стала адзінай афіцыйнай мовай краіны. Месца для культуры меншасцей пры новай уладзе не апынулася. Больш за тое, асобныя этнасы, у тым ліку тубу, пераследваліся ўрадам, а дзяцей школьнага ўзросту прымушалі браць арабскае імя[1].

    У пачатку лістапада 2008 года ўрад Лівіі пазбавіў этнічных тубу грамадзянства. Нагодай для гэтага стало тое, што іх правадыры падтрымлівалі суседні Чад, з якім у афіцыйнага Трыпалі меліся напружаныя адносіны з часоў чадска-лівійскай вайны. У адказ баевікі ФТВЛ падпалілі будынак мясцовай адміністрацыі. Пасля інцыдэнту ўрад накіраваў у рэгіён вайсковыя падраздзяленні і верталёты, аблажыўшы мясцовасць Куфра. У сярэдзіне лістапада бакі дамовіліся аб спыненні агню. У выніку канфлікту загінула ад 11 да 30 чалавек, больш за сотню атрымалі раненні[2][3][4].

    Гл. таксама

    Заўвагі

    1. Ennaji 2014, p. 277—281.
    2. "In Libya, Toubou Tribes Threatening To Harm Oil Production". MEMRI blog. 11 Лістапад 2008. Архівавана з арыгінала 3 верасня 2009. Праверана 26 Жнівень 2017.
    3. "Libya seeks to downplay tribal violence in Kufra". The Daily Telegraph. 31 студзеня 2011. Архівавана з арыгінала 4 снежня 2017. Праверана 26 Жнівень 2017.
    4. "11 dead as violence erupts in Libya". Los Angeles Times. 8 Лістапад 2008. Архівавана з арыгінала 25 красавіка 2014. Праверана 26 Жнівень 2017.

    Літаратура

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.