Канфлікт у Драздах — дыпламатычны скандал, які меў месца ў 1998 г. з удзелам урада Беларусі і дыпламатаў з іншых краін.

Пасля разгону Вярхоўнага Савета Беларусі і рэзкай крытыкі Захаду ўрад Беларусі запатрабаваў, каб дыпламаты 22 краін вызвалілі да 10 чэрвеня свае рэзідэнцыі ў дыпламатычным гарадку Дразды ў сувязі з неабходнасцю правядзення там капітальнага рамонту; без папярэджання ў будынках пасольстваў былі адключаны электрычнасць, вада і тэлефонная сувязь[1].

18 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абвясціў комплекс Дразды ўласнасцю ўрада. Комплекс быў зачынены на рамонт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што знаходжанне падраздзялення марскіх пяхацінцаў ЗША ў 50 метрах ад яго асабістай рэзідэнцыі цалкам выключана. Хоць Лукашэнка спрабаваў весці перамовы з заходнімі краінамі, такімі як Францыя і Германія, прызначыўшы Уладзіміра Герасімовіча для перамоў, але не змог вырашыць пытанне тэрмінова.

ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Грэцыя, Італія, Польшча і Японія адклікалі сваіх паслоў з Мінска ў знак пратэсту супраць парушэння Венскай канвенцыі[1]. Тэкст гэтага дакумента прыбіў да дзвярэй пакінутага катэджа літоўскі пасол. Адным з вынікаў гэтага інцыдэнту было тое, што Еўрапейскі саюз абвясціў Лукашэнка і прыблізна 130 іншых дзяржаўных служачых неўязднымі ў чатырнаццаць з пятнаццаці — тады дзяржаў ЕС (Спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС). Гэта падштурхнула Злучаныя Штаты і краіны, якія не ўваходзілі ў ЕС, выпусціць аналагічныя забароны (выключэннем з’яўляецца штаб-кватэра Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку).

Канфлікт быў урэгуляваны ў канцы года, калі дыпламаты пагадзіліся на пераезд з Драздоў. Пасля гэтага ЕС пайшоў на паступовае змякчэнне санкцый па меры выканання Беларуссю рэкамендацый АБСЕ. ЗША заявілі, што больш не прызнаюць Лукашэнка законным прэзідэнтам[1].

Паводле ІТАР-ТАСС і БелаПАН, комплекс Дразды ў наш час выкарыстоўваецца ў якасці рэзідэнцыі прэзідэнта.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.