Канфедэратыўны ўніверсітэт Леанарда да Вінчы | |
---|---|
фр.: Université Léonard de Vinci | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Léonard de Vinci |
Заснаваны | 2015 |
Год закрыцця | 31 снежня 2021 |
Размяшчэнне | Новая Аквітанія |
Сайт | u-ldevinci.fr |
Канфедэратыўны ўніверсітэт Леанарда да Вінчы (фр.: Université confédérale Léonard de Vinci) — французская асацыяцыя вышэйшых навучальных, даследчых і культурных устаноў рэгіёна Новая Аквітанія; так званы «калектыўны ўніверсітэт», удзельнікі якога захоўваюць сваю юрыдычную, фінансавую і іншую самастойнасць.
Структура
- Ліможскі ўніверсітэт
- Універсітэт Пуацье
- Нацыянальная вышэйшая механіка-аэратэхнічная школа
- Інстытут удасканалення адукацыі і падрыхтоўкі кадраў
- Нацыянальны цэнтр дыстанцыйнага навучання
- Нацыянальны цэнтр адукацыйнай дакументацыі
- Цэнтр спартыўных рэсурсаў, экспертызы і прадукцыйнасці
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.