Кантрапост
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кантрапост (ад італ.: contrapposto — «супрацьлегласць») прыём выявы фігуры ў мастацтве, пры якім становішча адной часткі цела кантрастна супрацьпастаўлена становішчу іншай часткі[1].

Кантрапост дынамізуе рытм фігуры, дазваляе перадаць яе рух ці напругу, не парушаючы агульнай раўнавагі формаў, узмацняе трохвымернасць выявы. Гэта значыць кантрапост — становішча раўнавагі (супакою), стваранае з процілеглых адзін аднаму рухаў.

Характарыстыкі

  • верхняя частка корпуса можа быць паказана ў павароце, ніжняя — франтальна
  • вага фігуры засяроджана на адной назе, у той час, як іншая свабодная, хоць і не аддзяляецца ад падножжа
  • ненагружаная нага выцягваецца ці згінаецца
  • таз, абапіраючыся на адну нагу, адціскаецца ўверх і прымае ледзь касое становішча
  • плячо над ненагружанай нагой прыўздымаецца ўверх

Калі цела знаходзіцца ў кантрапосце, вось апорнай канечнасці накіравана вонкі і дагары, а вось цела накіравана да сагнутай нагі, і абедзве восі ў выніку сыходзяцца.

Антычная статуя кураса належыць да перыяду архаікі, калі кантрапост яшчэ не быў вядомы, і таму выяўлены здаецца скаваным і «драўляным»

Гісторыя

Кантрапост выкарыстоўваўся ў антычным мастацтве пачынаючы з ранняй класікі. У Каноне Паліклета аўтар характарызуе яго як неабходную частку прыгажосці. Знікшы ў эпоху Сярэднявечча, кантрапост быў уваскрэшаны майстрамі Рэнесансу, напрыклад, Данатэла.

Рэзкія кантрапосты з’яўляюцца характэрнымі для маньерызму і барока.

Гл. таксама

  • Хіязм

Зноскі

  1. ВСЭ(недаступная спасылка)

Літаратура

  • M. Porębski, Dzieje sztuki w zarysie. Od paleolitu po wieki średnie. Tom 1, Warszawa 1976. (пол.)
  • Słownik terminologiczny sztuk pięknych, Warszawa 2006. (пол.)
  • Andrew Stewart, One Hundred Greek Sculptors: Their Careers and Extant Works Polykleitos of Argos, 16.72 (анг.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.