Паштовая марка, прысвечаная 15-годдзю Канстытуцыі Узбекістана

Канстытуцыя Узбекістана (узб.: Oʻzbekiston Respublikasining Konstitutsiyasi/Ўзбекистон Республикасининг Конституцияси) — вышэйшы нарматыўны прававы акт Рэспублікі Узбекістан. Канстытуцыя была прынята 8 снежня 1992 года і ў той жа дзень ўступіла ў сілу, усталяваўшы прэзідэнцкую рэспубліку. Першая рэдакцыя Канстытуцыі была апублікавана ў № 247 (438) газеты «Народнае слова» 15 снежня 1992 года. Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Узбекістан перавыдавалася ў 8 рэдакцыях, цяперашняя з'яўляецца дзявятай і датуецца 4 снежня 2014 года.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.