Канстанцін Юльянавіч Канановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 снежня 1872 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1954 (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | эпідэміялогія |
Альма-матар | |
Узнагароды |
![]() |
Канстанцін Юльянавіч Канановіч (8 снежня 1872, вёска Грабаўка, Магілёўская губерня — 15 сакавіка 1954) — беларускі вучоны ў галіне санітарыі і эпідэміялогіі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і дробнага служачага. Агульную адукацыю атрымаў у Гомельскай 6-класнай прагімназіі і Чарнігаўскай гімназіі. Закончыўшы з адзнакай у кастрычніку 1899 г. медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, працаваў земскім урачом у мястэчку Уваравічы Гомельскага павета. Лячыў хворых і пісаў першую навуковую працу, вывучаў стан урачэбнай дапамогі сельскаму насельніцтву і назіраў за будаўніцтвам бальніцы, займаўся санітарна-гігіенічнымі пытаннямі.
У чэрвені 1906 г. пераехаў у Магілёў, атрымаў пасаду ўрача земскай управы. Пасля праходжання спецыялізацыі ў Пецярбургу па захворваннях вуха, горла і носа ў тым жа годзе стаў першым спецыялістам па гэтых хваробах у Магілёўскай губерні.
На працягу сваёй урачэбнай дзейнасці напісаў звыш 50 навуковых прац, надрукаваў больш 60 папулярных артыкулаў. Быў арганізатарам першага губернскага з’езда ўрачоў, які адбыўся ў 1907 г.
Значным фактычным статыстычных матэрыялам напоўнена манаграфія К. Ю. Канановіча. У ёй коратка апісана гісторыя сельскай медыцынскай часткі ў губерні, паказаў на крайні недахоп лячэбных і санітарных устаноў. Прапановы К. Ю. Канановіча ляглі ў аснову многіх рэкамендацый першага з’езда ўрачоў Магілёўскай губерні, які адбыўся ў 1907 годзе[1][2].
У маі 1911 г. заняў пасаду магілёўскага санітарнага ўрача. Па яго прапанове ў горадзе быў створаны шэраг санітарных устаноў: прышчэпачны пункт, лабараторыя, дэзінфекцыйна-транспартнае бюро і інш., пачата рэгістрацыя інфекцыйных хворых, імунізацыя насельніцтва.
Будучы ваенным урачом, у 1914—1918 гг. узначальваў санітарна-эпідыміялагічную службу ў павятовым аддзеле аховы здароўя, працягваючы адначасова працаваць як спецыяліст.
У гады Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, паехаў на фронт і працаваў там па спецыяльнасці. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі.
15 сакавіка 1954 г. К. Ю. Канановіч памёр у г. Уладзіміры.
Зноскі
- ↑ Общество врачей Могилевской губернии (руск.)
- ↑ «Могилевская губерния» (Государственные религиозные и общественные учреждения 1772—1917) Минск «Беларусь» 2014 Авторы: Е. К. Анищенко, З. В. Антонович, В. В. Врублевский
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).