Канстанцін Фёдаравіч Барысавец | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1921 (103 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | жывёлагадоўля і эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1977) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Канстанцін Фёдаравіч Барысавец (11 сакавіка 1921, в. Знамя, Слуцкі раён) — беларускі савецкі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар эканамічных навук (1977). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1977)[1].
Біяграфія
Скончыў ваенна-медыцынскае вучылішча ў 1942 годзе[2], Маскоўскі пушна-футравы інстытут у 1953 годзе. Працаваў у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1964 года загадчык аддзела эканомікі і арганізацыі жывёлагадоўлі, з 1971 года загадчык аддзела тэхналогіі вытворчасці малака Беларускага НДІ жывёлагадоўлі[1].
Навуковая праца
За гады працы было апублікавана 152 навуковыя працы, каля 10 кніг і 15 брашур, дзевяць яго вучняў абараніліся і сталі кандыдатамі сельскагаспадарчых і эканамічных навук[3].
Бібліяграфія
Асноўныя працы па пытаннях інтэнсіфікацыі і спецыялізацыі жывёлагадоўлі[1].
- Производство молока на промышленных комплексах. — Мн., 1975 (у сааўтарстве)
- Качество молока и эффективность его производства. — Мн., 1978 (у сааўтарстве)
- Интенсификация производства молока / К. Ф. Борисовец. Минск: Ураджай, 1983. — 111 с. 20 см.
- Выращивание нетелей в специализированных хозяйствах Белоруссии / К. Ф. Борисовец, В. К. Казакевич, А. А. Алешин. — Минск: Ураджай, 1981. — 62 с. 20 см.
Узнагароды
Канстанцін Фёдаравіч узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені, «Знак Пашаны», медалём «За працоўную доблесць»[3].
Зноскі
- 1 2 3 Борисовец Константин Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 75. — 737 с.
- 1 2 БАРЫСАВЕЦ Канстанцін Фёдаравіч
- 1 2 Главное, ребята, сердцем не стареть… Архівавана 27 ліпеня 2014. (руск.)
Спасылкі
- Барысавец Канстанцін Фёдаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Главное, ребята, сердцем не стареть… Архівавана 27 ліпеня 2014. (руск.)
- Бібліяграфія рускамоўных кніг
- Бібліяграфія беларускамоўных кніг
- Борисовец Константин Федорович (руск.) // Праект «Память народа»
- Музейный комплекс"Дорога памяти" Архівавана 20 верасня 2022. (руск.)