Канстанцін Рыгоравіч Прэдка | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лютага 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 2000 (58 гадоў) |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар |
Канстанцін Рыгоравіч Прэ́дка (14 лютага 1942, в. Пацавічы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР — 22 верасня 2000) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1991). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1974.
Біяграфія
Скончыў у 1963 годзе БДУ. З 1963 года ў Інстытуце фізікі, з 1970 года ў Інстытуце прыкладной оптыкі Нацыянальнай АН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па оптыцы відарысаўтваральных сістэм. Распрацаваў метады даследавання перадатачных функцый, якія апісваюць заканамернасці пераўтварэння энергетычных і прасторавых структурных уласцівасцей аб’екта, апаратуру для кантролю асноўных інфармацыйных характарыстык шэрагу элементаў відарысаўтваральных сістэм.
Творы
- Характеристики записи оптического изображения на электроночувствительных слоях // Распространенне света в дисперсной среде. Мн., 1982;
- Оптика люминесцентного экрана. Мн., 1984 (разам з А. П. Івановым).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.