Канстанцін Міхайлавіч Сонцаў
руск.: Константин Михайлович Солнцев
Дата нараджэння 3 красавіка 1914(1914-04-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1995(1995-11-07) (81 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1965) і акадэмік УАСГНІЛ[d] (1978)
Навуковае званне
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
залаты медаль ВДНГ Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Канстанцін Міхайлавіч Со́нцаў[1] (13 красавіка 1914, сяло Соф’іна, Раменскі раён, Маскоўская вобласць, Расійская імперыя — 7 лістапада 1995) — расійскі і беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акадэмік УАСГНІЛ (1978, член-карэспандэнт з 1966). Доктар сельскагаспадарчых навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1973).

Біяграфія

Скончыў Пушкінскі сельскагаспадарчы інстытут (1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950—1955 гадах дырэктар Паўднёва-ўсходняга інстытута жывёлагадоўлі ў Саратаве. З 1958 года загадчык лабараторыі Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. З 1964 па 1977 год рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1977 года дырэктар Усесаюзнага НДІ жывёлагадоўлі (Масква).

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па пытаннях мінеральнага, бялковага, вітаміннага кармлення жывёлы і тэарэтычных асновах рацыянальнага выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў у кармленні жывёлы. Арганізатар прамысловай вытворчасці кармавых дабавак і іх выкарыстання для ўзбагачэння камбікармоў на Беларусі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966) і іншымі ордэнамі і медалямі.

Асноўныя публікацыі

  • Антибиотики в кормлении сельскохозяйственных животных. — Мн., 1960.
  • Стимуляторы роста сельскохозяйственных животных. — М.: Л., 1963 (у сааўт.).
  • Справочник по кормовым добавкам. — Мн., 1975 (у сааўт.).
  • Производство и использование премиксов. — Л., 1980 (у сааўт.).

Зноскі

Літаратура

  • Сонцаў Канстанцін Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 86—87. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сонцаў Канстанцін Міхайлавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 569.  599 с., іл. 10 000 экз.
  • Биологи. Биографический справочник.— Киев.: Наукова думка, 1984 с.: ил
  • Солнцев Константин Михайлович. В кн.: Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники — заслуженные деятели науки, заслуженные деятели науки и техники / А. Р. Цыганов, А. С. Чечёткин, В. М. Лившиц. — Горки : БГСХА, 2019. — С. 32—33. — ISBN 978-985-467-917-4.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.