Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў | |||||
---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1907 | ||||
Месца нараджэння | |||||
Дата смерці | 25 студзеня 1980 (72 гады) | ||||
Альма-матар |
|
||||
Грамадзянства | |||||
Званне | старшы лейтэнант[1] | ||||
Бітвы/войны | Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, Вялікая Айчынная вайна | ||||
Узнагароды і званні |
|
Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў (16 сакавіка 1907, в. Юсцінава, Себежскі павет, Віцебская губерня — 25 студзеня 1980) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
З 1929 г. у Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік абароны Мінска[2].
У партызанах з ліпеня 1941 г.: камандзір групы, атрада, у лістападзе 1942 — ліпені 1943 г. — 6-й Магілёўскай партызанскай брыгады, у ліпені 1943 — красавіку 1944 г. — Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы, адначасова ў студзені — красавіку 1944 г. — 113-га партызанскага палка, член Магілёўскага падпольнага РК КП(б)Б. У 1945—1962 гг. на адміністрацыйна-гаспадарчай працы ў Мінску[2].
Зноскі
- ↑ https://pamyat-naroda.ru/heroes/podvig-nagrada_kartoteka1000143400/
- 1 2 Белоусов Константин Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
Спасылкі
- Комбриг Белоусов Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.