Канстанцін Андрэевіч Тон | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 26 кастрычніка (6 лістапада) 1794 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня (6 лютага) 1881 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Масква, Санкт-Пецярбург (і прыгарады), Таўрыс, Свеаборг, Ноўгарад, Суздаль, Тыфліс |
Уплыў на | Q79336664? |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстанцін Андрэевіч Тон (26 кастрычніка (6 лістапада) 1794 — 25 студзеня (6 лютага) 1881) — рускі архітэктар, які распрацаваў т. зв. «руска-візантыйскі стыль» храмавага дойлідства, які атрымаў шырокае распаўсюджанне ў часы кіравання Мікалая I. Сярод найбольш вядомых пабудоў — храм Хрыста Збавіцеля і Вялікі Крамлёўскі палац. Рэктар Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Брат архітэктараў Аляксандра і Андрэя Тонаў.
Біяграфія
Адукацыя
Канстанцін Тон нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям'і абруселага нямецкага ювеліра, быў адным з трох братоў. Вучыўся ў Петрышуле (школа пры лютэранскім прыходзе Святых Пятра і Паўла ў г. Санкт-Пецярбургу) з 1801 па 1804.
У 1804 годзе Канстанцін быў прыняты ў выхаванцы Імператарскай Акадэміі мастацтваў і з 1808 года адмыслова вывучаў у ёй архітэктуру пад кіраўніцтвам галоўнага настаўніка А. Н. Вараніхіна. У 1815 годзе скончыў акадэмічны курс са званнем мастака 1-й ступені і малым залатым медалём, прысуджаным яму за праект будынка сената, і быў пакінуты пры акадэміі, каб пасля быць пасланым у чужыя краі.
Першыя праекты
У 1817 годзе адбылася перамена начальства акадэміі, і Тон, пакінуўшы акадэмію, вызначыўся на службу пры новаствораным камітэце будаванняў і гідраўлічных работ у Санкт-Пецярбургу. Акрамя таго, тады ж, ён распрацаваў праект «Нямецкага Тракціра» на Крастоўскім востраве. У пачатку 1818 года Тон склаў па зададзенай акадэміяй праграме праект кірмашу, за які ён быў пасланы на 6 гадоў у Італію.
Еўрапейская стажыроўка
У Рыме ён заняўся вывучэннем помнікаў антычнага дойлідства і параўнаннем першахрысціянскіх храмаў з цэрквамі найноўшых часоў. Потым ён зрабіў працяглую экскурсію на поўдзень Італіі і ў Сіцылію, а па вяртанні ў Рым злажыў праект царквы ў форме старажытнай базілікі, але прыстасаванай да праваслаўнага набажэнства, прычым даў ёй звонку выгляд грэчаскіх храмаў. Услед за гэтым праектам, Тон скампанаваў па задачы Рымскай акадэміі праект шпіталя.
У 1822 годзе Тон наведаў Фларэнцыю, дзе прадставіў свае працы мясцовай акадэміі і дзякуючы ім быў прыняты ў яе члены. Пабываўшы потым у Генуі, Равене, Балонні, Мілане і Павіі, ён з'явіўся ў Жэневу, дзе склаў праект загараднага дома для былога прыдворнага ювеліра Дзюваля, а затым адправіўся праз Дыжон у Парыж і заняўся там маляваннем начыста сваіх неапалітанскіх і сіцылійскіх эцюдаў.
Вярнуўшыся ў Рым, Тон засяродзіў свае працы на рэстаўрацыі помнікаў антычнага дойлідства. Сярод іх праекты аднаўлення храма Фартуны ў Прэнестэ і, асабліва, палаца Цэзара ў Рыме на Палацінскім узгорку, даставілі Тону рэпутацыю вучонага мастака. Апошні праект звярнуў на яго ўвагу імператара Мікалая I, па загадзе якога Тон, у 1828 годзе, быў прылічаны да Кабінету Яго Вялікасці, з утрыманнем па 3 000 рублёў у год.
Вяртанне ў Пецярбург
У тым жа годзе Тон вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе ён атрымаў даручэнне перарабиць былую канферэнц-залу Акадэміі мастацтваў у галерэю для размяшчэння гіпсавых злепкаў, зладзіць новую канферэнц-залу і наогул перарабіць некаторыя часткі будынка. Услед за тым Тон атрымаўшы званне акадэміка і пасаду прафесара 2-й ступені па частцы архітэктуры (у 1830 годзе).
У тым жа годзе, вернікі царквы святой Кацярыны, за Калінкіным мостам у Санкт-Пецярбургу, з прычыны драхласці свайго храма, задумалі збудаваць замест яго новы. У сваім праекце, прадстаўленым на конкурс, Тон надаў храму форму, якая нагадвае маскоўскія пяціглавыя саборы. Праект вельмі спадабаўся імператару, і Тону было загадана самому вырабіць яго пабудову.
Пачатак будаўніцтва Храма Хрыста Збавіцеля (1829—1836)
Яшчэ раней, у 1829 годзе, акадэміі быў перададзены на разгляд пытанне аб маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля. Першапачаткова абраная для яго мясцовасць на Вараб'ёвых гарах была прызнана, па розных прычынах, нязручнай, і сам праект, складзены А. Л. Вітбергам, прызнаны немагчымым; мелася быць распрацаваць новы праект для яго пабудовы ў іншым пункце Масквы. Гэтая задача была ўскладзена на Тона з абавязковай умовай, каб новы велічны храм меў старадаўні рускі стыль. Імператару вельмі спадабаўся прапанаваны Тонам новы праект храма Хрыста Збавіцеля, узвядзенне якога заняло ўсё далейшае жыццё апошняга.
Будынкі, пабудаваныя па праектах Тона
- Пабудовы ў стылі класіцызму
- 1833—1834 Прыстань са сфінксамі ля будынка Акадэміі мастацтваў
- 1838—1840 Малы тэатр (пераважна інтэр'еры)
- 1839—1849 Інвалідны дом у Ізмайлаве (прыбудова да Пакроўскага сабора)
- 1846—1847 Пастамент помніка Дзяржавіну ў Казані
- Руска-візантыйскія храмы Пецярбурга і наваколляў
- 1830—1837 Екацярынінская царква каля Калінкіна моста
- 1834—1842 Увядзенская царква Сямёнаўскага палка
- 1835—1840 Екацярынінскі сабор у Царскім Сяле
- 1836—1839 Петрапаўлаўская царква Уланскага палка ў Пецяргофе
- 1840—1845 Праабражэнская царква Грэнадзёрскага палка
- 1842—1849 Дабравешчанская царква Коннагвардзейскага палка
- 1849—1855 Міроньеўская царква Егерскага палка
- Руска-візантыйскія пабудовы ў Маскве і правінцыі
- 1835 Званіца Сіманава манастыра
- 1837—1883 Храм Хрыста Збавіцеля
- 1839—1849 Вялікі Крамлёўскі палац
- 1844—1851 Аружэйная палата
- 1845—1889 Узнясенскі сабор, Ялец
- 1845—1861 Багародзіца-Калядны сабор, Краснаярск
- 1855—1866 Сабор Багалюбскага манастыра
- 1856 Казанская царква, Ціўдыя
- 1867 Петрапаўлаўская царква, Любань — сумесна з Ф. М. Сабалеўскім
- Святыя вароты і Багародзіцы-Раждзественскі сабор Іпацьцеўскага манастыра
- Храмы па тыпавых праектах
- Сабор Ражства Найсвяцейшай Багародзіцы, Растоў-на-Доне
- Траецкі сабор, Яранск
- Багалюбскі сабор, Мічурынск
- Траецкі сабор, Томск
- Святадухаўскі сабор, Петразаводск
- Сабор Задонскага манастыра
- Сабор Багаяўленскага Угліцкага манастыра
- Казанская царква, Глебава
- Чыгуначныя пабудовы
- 1847—1851 Нікалаеўскі вакзал у Пецярбургу
- 1845—1852 Нікалаеўскі вакзал у Маскве
- Царскасельскі вакзал у Пецярбургу (заменены Віцебскім)
- 1846—1851 Кругавое дэпо, Масква
- Пабудовы на Беларусі
Зноскі
- 1 2 Тон Константин Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Славина Т. А. Константин Тон. — Л.: Лениздат, 1982. — 152 с. — (Зодчие нашего города). — 40 000 экз.
- Тон, Константин Андреевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.