Канстанцін Андрэевіч Сумар
Сцяг Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Сцяг
9 сакавіка 2004 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Васіль Далгалёў
Пераемнік Анатоль Ліс
Сцяг Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сцяг
24 верасня 2001 9 сакавіка 2004
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Ганна Дзейка
Старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь
31 сакавіка 2000 24 верасня 2001
Папярэднік Мікалай Дзямчук
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 15 студзеня 1949(1949-01-15) (75 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Канстанці́н Андрэ́евіч Су́мар (нар. 15 студзеня 1949, в. Вічын Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (20012004), былы старшыня Брэсцкага аблвыканкама (2004—2014). Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.

Біяграфія

Скончыў у 1973 годзе Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Вучоны-аграном», у 1987 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Член-карэспандэнт БІА.

З 1970 — інжынер-гідрамеліяратар калгаса імя У. І. Леніна Лунінецкага раёна.

У 19711975 гадах працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса «Шлях Леніна» Лунінецкага раёна.

У 1975—1981 гадах — старшыня калгаса «Світанак» Лунінецкага раёна.

У 1981—1991 гадах — першы намеснік старшыні выканаўчага камітэта Лунінецкага раённага Савета народных дэпутатаў, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі, другі, першы сакратар Брэсцкага райкама КПБ.

У 1991—1995 гадах — старшыня Брэсцкага раённага Савета народных дэпутатаў, старшыня Брэсцкага райвыканкама.

У 1996—1998 гадах — намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

У 1998—2000 гадах — першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.

31 сакавіка 2000 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь[1], з 24 верасня 2001 года, калі Падатковы камітэт быў рэфармаваны ў Міністэрства па падатках і зборах, быў прызначаны Міністрам.[2]

9 сакавіка 2004 года прызначаны Старшынёй Брэсцкага аблвыканкама,[3] а 27 снежня 2014 Указам Прэзідэнта быў вызвалены ад пасады.[4]

19 кастрычніка 2012 года абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Бярозаўскага раёна), член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Узнагароды

  • Ордэн Пашаны
  • Медаль «За працоўную доблесць»
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  • дзве Ганаровые граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
  • Ганаровая грамата Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.