Канстанцін Аляксандравіч Мулер | |
---|---|
руск.: Константин Александрович Муллер | |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1993 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балетмайстар, артыст балета |
Тэатр | |
Прэміі |
![]() |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() |
Канстанцін Аляксандравіч Му́лер (руск.: Константин Александрович Муллер; 5 ліпеня 1905, Санкт-Пецярбург — 15 красавіка 1993, Масква, Расія) — савецкі артыст балета, балетмайстар , балетны педагог . Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956).
Біяграфія
Скончыў у 1926 годзе Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. У 1926—1946 (з перапынкам) і 1960—1973 гадах працаваў у розных тэатрах, у тым ліку ў 1931—1937 гадах у Вялікім тэатры ў Маскве. У 1937—1941 гадах саліст і балетмайстар, у 1946—1960 гадах галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
У 1960—1963 гадах балетмайстар тэатраў Казані, Данецка, Львова, Кішынёва. У 1963—1971 гадах балетмайстар Варонежскага тэатра оперы і балета. Займаўся педагагічнай дзейнасцю. Памёр 15 красавіка 1993 года ў Маскве.
Творчасць
На беларускай сцэне з вялікай эмацыянальнасцю выканаў партыі Зігфрыда («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Базіля («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Раба («Карсар» А. Адана).
Як балетмайстра яго вылучалі музыкальнасць, імкненне да драматычнай апраўданасці харэаграфічнага вырашэння, што найбольш рэалізавана ў беларускіх балетах «Князь-возера» В. Залатарова (1949, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1950), «Салавей» М. Крошнера (1950), «Падстаўная нявеста» Г. Вагнера (1958); у класічным і сучасным рэпертуары: «Марная засцярога» П. Л. Гертэля (1938 і 1959), «Дон Кіхот» (1941, 1946), «Лебядзінае возера» (1938), «Спячая прыгажуня» (1954), «Шчаўкунок» (1956) Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні і «Бахчысарайскі фантан» (абодва 1949), «Доктар Айбаліт» І. Марозава (1951).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Му́лер Канстанцін Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 505. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх