Канстанцін Аляксандравіч Касцючэнка | |
---|---|
![]() фота Яўгена Колчава | |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1980 (43 гады) |
Бацька | Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка |
Род дзейнасці | скульптар, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Жанр | скульптура |
Вучоба | |
Член у | |
Прэміі |
![]() |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Канстанці́н Алякса́ндравіч Касцючэ́нка (8 лістапада 1980) — беларускі скульптар .
Біяграфія
Паходзіць з дынастыі беларускіх жывапісцаў. Бацька — мастак Аляксандр Касцючэнка, маці — рэжысёр-мультыплікатар Наталля Касцючэнка[1].
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (2000), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (2006).
Вучыўся ў Акадэміі вытанчаных мастацтваў Фларэнцыі[1].
Член Саюза мастакоў Беларусі (2008), дацэнт кафедры скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў (па стану на 2020).
Творы
- Манумент «Брама Памяці», частка мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» у мінскім мікрараёне Шабаны
- Скульптура «Манета», усталявана перад галоўным офісам банка «Дабрабыт» па вул. Камуністычнай, 49
- Помнік пісьменніку Івану Шамякіну ў Добрушы (у сааўтарстве з Уладзімірам Піпіным)[2]
Узнагароды
- Званне «Мінчанін года» (2015)[1].
- Медаль Францыска Скарыны (2020).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2020)[3] за стварэнне манумента «Брама памяці»[4] ў мемарыяле «Трасцянец».
Зноскі
- 1 2 3 МИНЧАНИН ГОДА. Скульптор Константин Костюченко(недаступная спасылка)
- ↑ У скверы на праспекце Міра адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 18 января 2021 г. № 18 «О присуждении Государственных премий Республики Беларусь 2020 года» .
- ↑ Брама памяці ў мемарыяле Трасцянец
Спасылкі
- Канстанці́н Касцючэ́нка на сайце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Архівавана 1 сакавіка 2020. (руск.)
- Беларускі Саюз мастакоў. Секцыя скульптуры Архівавана 29 мая 2013.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.