Канстанцін (Васіль) Канстанцінавіч Астрожскі
Герб Астрожскіх
Герб Астрожскіх
Сцяг Ваявода кіеўскі
1559 1608
Папярэднік Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
Пераемнік Станіслаў Жалкеўскі
Сцяг староста уладзімірскі
1550 1580
1588 1608

Нараджэнне не раней за 1526 і не пазней за 1527
Смерць 13 лютага 1608(1608-02-13)[1] ці 23 лютага 1608(1608-02-23)[2][3]
Месца пахавання
Род Астрожскія
Бацька Канстанцін Іванавіч Астрожскі
Маці Аляксандра Сямёнаўна Слуцкая
Жонка Соф’я з Тарноўскіх[d]
Дзеці Януш Астрожскі[4], Альжбета з Астрожскіх, Кацярына з Астрожскіх, Канстанцін Астрожскі[5] і Аляксандр Астрожскі
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін (Васіль) Канстанцінавіч Астрожскі (15261608) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ.

Радавод

Першым вядомым прадстаўніком роду Астрожскіх быў Даніла Астрожскі, які жыў на Валыні ў сяр. 14 ст.. Яго сын Фёдар Данілавіч (2-я пал. 15 ст.), удзельнік Грунвальдскай бітвы і Гусіцкіх войнаў, у канцы жыцця стаў інакам Кіева-Пячэрскай лаўры пад імем Феадосій. За набожнае і падвіжніцкае жыццё яшчэ ў 16 ст. быў прылічаны да святых.

Канстанцін Іванавіч Астрожскі (14601530), вялікі гетман літоўскі, памёр у 1530 у Тураве, а пахаваны ў Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе ёсць надмагілле з яго выяваю.

Біяграфія

Канстанцін-Васіль Астрожскі (фрагмент карціны кан. 16 ст.)

Нарадзіўся Канстанцін-Васіль Астрожскі ў Тураве, там правёў дзяцінства і юнацтва. Пасля смерці бацькі выхоўваўся маці — Аляксандрай Сямёнаўнай з роду князёў Алелькавічаў. У доме бацькоў князь Канстанцін атрымаў добрую адукацыю і выхаванне ў духу праваслаўя. Дасягнуўшы паўналецця, Канстанцін-Васіль ажаніўся з Сафіяй з Тарноўскіх, галіцкіх магнатаў і графаў. У 27 гадоў ён займаў пасаду старосты ўладзімірскага, у 32 гады стаў кіеўскім ваяводам.

З узростам князь стаў свядомым і глыбока перакананым прыхільнікам праваслаўя, быў сярод тых нямногіх магнатаў. Хоць афіцыйна вышэйшым ктытарам у Кіеўскай мітраполіі лічыўся кароль, на справе Астрожскі быў найбольш значнай асобай сярод міран у справе ўладкавання праваслаўнай царквы. Канстанцінопальскі патрыярх Іерамія II, высока ацэньваючы пабожныя памкненні князя ў адносінах да Царквы, у сваіх граматах называў яго захавальнікам і паборнікам ладу ў Царкве на ўсіх паўднёва-заходніх землях Вялікага княства Літоўскага. У сваіх уладаннях Астрожскі заснаваў больш чым 600 цэркваў і 20 манастыроў, пры многіх з іх дзейнічалі шпіталі і школы.

Князь К. К. Астрожскі быў найбольш аўтарытэтным сярод абаронцаў Праваслаўнай царквы ва ўмовах падрыхтоўкі і заключэння Берасцейскай уніі. Пра сваю нязгоду з афіцыйнай палітыкай Рэчы Паспалітай ён неаднойчы заяўляў на сейме Польска-Літоўскай дзяржавы, звяртаўся з пасланнямі да караля, жыхароў Рэчы Паспалітай, да праваслаўных епіскапаў. Ён быў арганізатарам і актыўным удзельнікам праваслаўнага сабора 1596 г., які праходзіў у Брэсце адначасова з уніяцкім пад кіраўніцтвам Нікіфара Кантакузіна — пасланніка Канстанцінопальскага патрыярха. Пасля падпісання уніі князь працягваў барацьбу ў абарону правоў праваслаўных.

Памяць

Памятны крыж побач з Петрапаўлаўскім саборам

У Мінску, побач з Петрапаўлаўскім саборам, стаіць памятны крыж надпісам: «Да 400-годдзя памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (1526—1608), славутага дзяржаўнага і царкоўнага дзеяча. 13/26 лютага 2008 года»

Гл. таксама

Зноскі

  1. Pas L. v. Prince Wasyl Konstanty Ostrogski // Genealogics — 2003.
  2. 1 2 Urzędnicy województw kijowskiego i czernihowskiego XV-XVIII wieku: spisyKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2002. — С. 67. — 344 с. — ISBN 83-85213-37-6
  3. 1 2 3 Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. ВольскіKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 138. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
  4. Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. ВольскіKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 122. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
  5. Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. ВольскіKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 121. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2

Літаратура

  • Ульяновський Василь. Князь Василь-Костянтин Острозький: історичний портрет у галереї предків та нащадків. — Київ: ВД «Простір», 2012. — 1370 с.: 40 іл.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.