Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ | |
---|---|
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ | |
Лідар | Зянон Пазняк |
Дата заснавання | 1999 |
Дата роспуску | 20 ліпеня 2023 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | кансерватызм |
Колькасць членаў | 3500 |
Дэвіз | «Жыве Беларусь!» |
Сайт | narodnaja-partyja.org |
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ — ліквідаваная ўладамі палітычная партыя ў Беларусі, якая грунтавалася на ідэалогіі беларускага Адраджэння і народна-кансэрватыўных каштоўнасцях беларускай палітычнай культуры, ажыццяўляла сваю палітычную праграму шляхам прапаганды ідэй і ўдзелу ў фармаванні канстутыцыйных органаў дзяржаўнай улады Беларусі. На працягу свайго існавання партыя знаходзілася ў жорсткай апазіцыі да дзеючай улады на Беларусі, крытычна ставілася да іншых апазіцыйных партый.
Вышэйшы орган партыі — З’езд, паміж з’ездамі працуе Сойм. Старшыня партыі — Зянон Пазняк.
КХП-БНФ дагэтуль прынцыпова байкатавала ўсе выбары, абвешчаныя рэжымам Лукашэнкі.
У ліпені 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Кансэрватыўна-хрысьціянскую партыю — БНФ[1].
Гісторыя
17 мая 1999 года З. Пазняк выступіў з рэзкай крытыкай дзейнасці старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара і самога ЦВК. Іншыя лідары — Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Юрый Хадыка — фактычна дыстанцыяваліся ад выказванняў свайго паплечніка па партыі. Узніклы крызіс скончыўся расколам партыі на дзве структуры — Кансерватыўна-хрысціянскую партыю — БНФ і партыю БНФ. 13 верасня 1999 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала партыю.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. КХП-БНФ заяўляла аб падтрымцы адзінага кандыдата ад апазіцыі, але 18 лютага 2001 г. Соймавая канферэнцыя партыі вылучыла З. Пазняка ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Паводле звестак выбарчых штабоў, ініцыятыўная група З. Пазняка сабрала 104.600 подпісаў, але частка іх згубілася з-за таго, што подпісы рэгістравалі ў раёнах, дзе яны былі сабраныя, а не па месцы жыхарства іх уладальнікаў. У выніку ЦВК зарэгістравала толькі 75.818 подпісаў[2], а З. Пазняк заклікаў сваіх прыхільнікаў нікога не падтрымліваць.
Штогадова сябры партыі ладзілі мемарыяльнае мерапрыемства «Ігуменскі шлях» пад г. Чэрвень.
Мэты
Галоўная мэта партыі — усталяванне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы.
Выбары
Усе парламенцкія выбары з моманту ўтварэння байкатаваліся партыяй.
Зноскі
- ↑ Вярхоўны суд Беларусі, выглядае, ліквідаваў Кансэрватыўна-хрысьціянскую партыю — БНФ
- ↑ http://rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Archive-Elections-PRB2001-Soob3.pdf Архівавана 9 снежня 2017. Сообщение об итогах выдвижения гражданами Республики Беларусь кандидатов в Президенты Республики Беларусь(по результатам заседания Центральной комиссии 8 августа 2001 года)
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 13 чэрвеня 2021.
- FB партыі