Кансервато́рыя (італ.: conservatorio ад лац.: conservo — захоўваю) — вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва — выканаўцаў (інструменталістаў, вакалістаў, дырыжораў), кампазітараў, музыказнаўцаў.

Гісторыя

Стары будынак Парыжскай кансерваторыі, цяпер Тэатр кансерваторыі ў складзе Вышэйшай нацыянальнай школы драматычнага мастацтва

Першапачаткова кансерваторыяй называліся гарадскія прытулкі для сірот у Італіі, дзе дзяцей навучалі і музыцы (першая — у Неапалі, 1537). У 18 ст. ў краінах Заходняй Еўропы ўзніклі спецыялізаваныя музычныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, у т.л. Музычны інстытут у Парыжы (1793; у 1795 рэарганізаваны ў Кансерваторыю музыкі і дэкламацыі). У 19 ст. кансерваторыі адкрыты ў многіх буйных гарадах Еўропы і Амерыкі. Многія навучальныя ўстановы тыпу кансерваторыі называліся акадэміямі, вышэйшымі музычнымі школамі, музычнымі інстытутамі, каледжамі, ліцэямі і інш. Першыя кансерваторыі ў Расійскай імперыі — Маскоўская кансерваторыя, Санкт-Пецярбургская кансерваторыя, пазней адкрыты Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных, кансерваторыі ў Адэсе, Кіеве і інш.

У 1932 годзе адкрыта Беларуская дзяржаўная кансерваторыя1992 — Беларуская акадэмія музыкі). З 1956 дзейнічае Асацыяцыя еўрапейскіх акадэмій, кансерваторый і вышэйшых музычных школ.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.