Канкурэ́нцыя (ад лац.: concurrere «сутыкацца», «спаборнічаць») — барацьба, спаборніцтва ў якой-небудзь вобласці.
У біялогіі
Канкурэнцыя, біялогія — узаемаадносіны арганізмаў аднаго і таго ж ці розных відаў, падчас якіх яны спаборнічаюць за адны і тыя ж сродкі існавання і ўмовы размнажэння.
- Нутравідавая канкурэнцыя
- Міжвідавая канкурэнцыя
У эканоміцы
Канкурэнцыя, эканоміка — спаборніцтва суб'ектаў рыначных адносін за лепшыя ўмовы і вынікі камерцыйнай дзейнасці.
- Дасканалая канкурэнцыя
- Недасканалая канкурэнцыя
- Нядобрасумленная канкурэнцыя
- Нядобрасумленная падатковая канкурэнцыя
- Коштавая канкурэнцыя
- Някоштавая канкурэнцыя
- Канкурэнцыя пакупнікоў
- Канкурэнцыя прадаўцоў
- Манапалістычная канкурэнцыя
- Экалагічная мадэль канкурэнцыі
- Дзелавая канкурэнцыя
- Банкаўская канкурэнцыя
У праве
Канкурэнцыя, права — суперніцтва гаспадарчых суб'ектаў пры якім самастойнымі дзеяннямі кожнага з іх выключаецца або абмяжоўваецца магчымасць кожнага з іх у аднабаковым парадку ўздзейнічаць на агульныя ўмовы абароту тавара на адпаведным таварным рынку.
Гл. таксама
- Канкурэнтаздольнасць тавара
- Ключавая кампетэнцыя
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.