Канзаскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Kansas State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Kansas State University
Заснаваны 1863
Студэнты 20 854[1] і 16 835[2]
Размяшчэнне Манхэтэн, Канзас, ЗША
Сайт k-state.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канзаскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Kansas State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Манхэтэн у штаце Канзас, ЗША.

Агульная характарыстыка

Вучэльня была адкрыта як дзяржаўны каледж у 1863 годзе і стала першай дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай у штаце. Сёння ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.

Структура

  • Каледж сельскай гаспадаркі
  • Каледж архітэктуры, планавання і дызайну
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнес-адміністравання
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж здароўя і навук аб чалавеку
  • Каледж ветэрынарнай медыцыны
  • Каледж тэхналогій і авіяцыі

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
  2. U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel)National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.